Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне “Аб пытаннях спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў”. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Такім чынам, зацверджана рашэнне аб фінансаванні расходаў гэтага спецыяльнага фонду прэзідэнта ў 2017 годзе. У прыватнасці, на фінансаванне расходаў фонду з рэспубліканскага бюджэту за кошт сродкаў рэзервовага фонду прэзідэнта выдзелена Br818 535.
Распараджэннем зацверджана рашэнне савета фонду аб заахвочванні 64 навучэнцаў і студэнтаў — пераможцаў міжнародных і рэспубліканскіх алімпіяд і конкурсаў. На іх адрасную падтрымку накіравана Br88 148.
Прыняцце гэтага дакумента з’яўляецца сведчаннем пастаяннай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў і будзе садзейнічаць развіццю інтэлектуальных здольнасцей адоранай моладзі.