Адораная моладзь будзе далучана да падрыхтоўкі з’езда вучоных

- 11:15Інфармацыйная гадзіна

Зацверджаны склад арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ІІ з’езда вучоных Беларусі. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў ад 30 жніўня 2017 года № 659, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Старшынёй аргкамітэта назначаны намеснік прэм’ер-міністра Уладзімір Сямашка.
Аргкамітэту даручана забяспечыць каардынацыю работы па падрыхтоўцы і правядзенні з’езда ў IV квартале 2017 года ў Мінску, зацвердзіць план мерапрыемстваў па яго падрыхтоўцы і правядзенні, а таксама праграму яго правядзення, распрацаваць прынцыпы адбору прадстаўнікоў і парадак выбрання дэлегатаў на з’езд.

Наменікам прэм’ер-міністраў неабходна падаць у аргкамітэт прапановы згодна з напрамкамі па пытаннях падрыхтоўкі і правядзення з’езда, якія курыруюцца. Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Дзяржаўнаму камітэту на навуцы і тэхналогіях даручана забяспечыць рэалізацыю і матэрыяльна-тэхнічнае суправаджэнне мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні з’езда, прадугледзець удзел у ім прадстаўнікоў замежных навуковых арганізацый.

Акрамя таго, неабходна разам з Міністэрствам інфармацыі, Міністэрствам культуры, Міністэрствам адукацыі і іншымі зацікаўленымі сфарміраваць і падаць у аргкамітэт склады рабочых груп па арганізацыйным, рэдакцыйна-выдавецкім, матэрыяльна-тэхнічным і інфармацыйным забеспячэнні работы з’езда, а таксама па арганізацыі культурнай праграмы для яго ўдзельнікаў. НАН разам з Міністэрствам адукацыі, Міністэрствам культуры і з удзелам БРСМ неабходна забяспечыць далучэнне маладых вучоных, а таксама асоб, уключаных у банкі даных адоранай і таленавітай моладзі, да работы па падрыхтоўцы і правядзенні з’езда.