У Мінскай вобласці сярод тых, хто набраў 300 балаў па выніках двух ЦЭ і аднаго ЦТ, чацвёра — выпускнікі школ Салігорска, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».
— Так, 300 балаў у Мікіты Русака (СШ № 3), Ксеніі Волкавай (СШ № 5) і Яны Аляксейчык (СШ № 11). А Уладзіслаў Казела (СШ № 4) увогуле стаў адзіным вучнем у раёне, хто падчас уступнай кампаніі — 2023 набраў максімальныя 400 балаў, — расказаў начальнік упраўлення па адукацыі Салігорскага райвыканкама Ігар Цыбулька.

Уладзіслаў атрымаў «сотню» на ЦЭ па рускай мове і матэматыцы, а таксама на ЦТ па фізіцы. Сярэдні бал атэстата маладога чалавека — 10.
«Планую паступаць у БДУІР на факультэт камп’ютарных сістэм і сетак на спецыяльнасць «Інфарматыка і тэхналогія праграмавання», — падзяліўся адзін з лепшых выпускнікоў Мінскай вобласці.
Наталля САХНО





