Адзначаны высокі ўзровень адносін паміж Святым Прастолам і ЗША

- 10:28Інфармацыйная гадзіна

Папа Рымскі Францыск і Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абмеркавалі тэмы мірнага ўрэгулявання міжнародных канфліктаў, галоўным чынам у блізкаўсходнім рэгіёне. Аб гэтым паведаміла служба друку Святога Прастола па выніках сустрэчы кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы і амерыканскага лідара, інфармуе ТАСС.

“У ходзе размовы адбыўся абмен меркаваннямі па шэрагу тэм міжнароднага парадку дня і шляхоў устанаўлення міру праз палітычны працэс і міжрэлігійны дыялог. Асаблівая ўвага пры гэтым была ўдзелена сітуацыі на Блізкім Усходзе і тэме абароны хрысціянскай абшчыны”, — гаворыцца ў камюніке.

У час размовы, якая прайшла ў добразычлівай атмасферы, бакі адзначылі высокі ўзровень адносін паміж Святым Прастолам і ЗША, а таксама агульнае імкненне да абароны свабоды веравызнання. “Ватыкан і ЗША спадзяюцца ўмацоўваць супрацоўніцтва ў такіх галінах, як ахова здароўя, адукацыя і дапамога мігрантам”, — адзначаецца ў дакуменце.