Старт выбарчай кампаніі ў Беларусі праходзіць вельмі актыўна. Аб гэтым заявіла старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў Магілёве падчас семінара-нарады па пытаннях арганізацыі і правядзення выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу шостага склікання.
“Магу сказаць, што ўжо 4,5 чалавека прэтэндуюць на месца ў парламенце ў гэтым папярэднім перыядзе вылучэння кандыдатаў, — сказала Лідзія Ярмошына. — Аднак, думаю, колькасць ініцыятыўных груп зменшыцца, але пры гэтым павялічыцца колькасць тых, хто прыйдзе ад палітычных партый. Вылучэнне праз працоўныя калектывы — больш складаная форма вылучэння, а найбольш просты, выгадны і, у добрым сэнсе, рэкламны спосаб вылучэння — гэта, вядома, збор подпісаў”.
Паводле слоў кіраўніка ЦВК, цяперашняя выбарчая кампанія адрозніваецца ад іншых, паколькі ўведзена прамежкавае звяно — абласныя выбарчыя камісіі, якія ажыццяўляюць кіраўніцтва і каардынацыю работы ўчастковых выбарчых камісій. Наперадзе ў іх вельмі вялікая работа. Як адзначыла Лідзія Ярмошына, першы і самы адказны этап — гэта разгляд скаргаў, якія абавязкова паступяць, пасля рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты. Потым яны будуць курыраваць усю работу выбарчых камісій, ажыццяўляючы функцыі такога гарманічнага звязвання работы выбаркамаў і ЦВК. “Думаю, што гэты вопыт будзе паспяховым, і тое, што цяпер адбываецца, гэта пацвярджае”, — канстатавала Лідзія Ярмошына.