Алкаголь стане яшчэ больш недаступны

- 10:49Інфармацыйная гадзіна

Сейм Літвы прыняў папраўкі да Закона аб кантролі алкаголю, што прадугледжваюць новыя меры па зніжэнні даступнасці алкагольных напіткаў. За папраўкі да закона прагаласаваў 101 член Сейма, супраць — 10, яшчэ столькі ж устрымаліся.

У прыватнасці, папраўкі прадугледжваюць павелічэнне ўзроставага цэнзу для продажу алкаголю да 20 гадоў з 2018 года, скарачэнне гадзін продажу алкаголю: у будні і суботу — з 10.00 да 20.00, у нядзелю — з 10.00 да 15.00.

Акрамя таго, будзе поўнасцю забаронена ўжыванне алкаголю на спартыўных пляцоўках у час спартыўных мерапрыемстваў, продаж алкаголю на пляжах, а таксама рэклама алкаголю, за выключэннем месцаў, дзе прадаюцца алкагольныя напіткі.

Забарону на гандаль алкагольнымі напіткамі на пляжах прапануецца ўстанавіць з 1 студзеня 2020 года.