Намеснік міністра адукацыі Аляксандр Кадлубай на прэс-канферэнцыі звярнуў увагу на найбольш удалыя і перспектыўныя формы работы са школьнікамі па патрыятычным выхаванні, паведамляе карэспандэнт «Настаўніцкай газеты».

Так, інфармацыйна-адукацыйны выхаваўчы праект «Школа актыўнага грамадзяніна» атрымае новы імпульс для развіцця і пераўтварэння. У рамках рэалізацыі прынцыпу «роўны навучае роўнага» гасцямі і спікерамі тэматычных урокаў для старшакласнікаў падчас рэалізацыі праекта «ШАГ», акрамя службовых асоб, стануць прадстаўнікі студэнцкай моладзі.
Летам будзе працягнута і рэалізацыя грамадзянска-патрыятычнага праекта «Цягнік Памяці». У конкурсным адборы ўжо ўдзельнічаюць дзясяткі тысяч старшакласнікаў, якія дэманструюць веды па гісторыі роднага краю. Ацэньвацца будуць таксама актыўная грамадзянская пазіцыя прэтэндэнтаў на перамогу, паказчыкі ў вучобе, удзел у дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў.

Па словах намесніка міністра адукацыі, добра зарэкамендавала сябе і практыка правядзення ўрокаў памяці і мужнасці, інфармацыйна-асветніцкая акцыя «Крок да поспеху», у ходзе якой знакамітыя людзі краіны наведваюць дзіцячыя аздараўленчыя лагеры, маюць зносіны з дзецьмі ў фармаце адкрытага дыялогу.
Марына КУНЯЎСКАЯ
Фота аўтара





