Аляксандр Лукашэнка азнаёміўся з развіццём сферы штучнага інтэлекту

- 11:30Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з саветнікам па нацыянальнай бяспецы ААЭ шэйхам Тахнунам бен Заідам аль-Нахаянам. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

На сустрэчы былі абмеркаваны перспектыўныя сумесныя праекты, якія ўжо рэалізоўваюцца, у тым ліку ў сферы штучнага інтэлекту, яго прымянення ў розных сферах. “Я перш за ўсё хачу вам падзякаваць за тую адкрытасць, якую вы праяўляеце ў ходзе майго візіту ў Эміраты. Не ва ўсім зразумелы, не ўсім зразумелы, нават яго актыўныя прапагандысты і распрацоўшчыкі не ведаюць, да чаго ён у рэшце рэшт прывядзе. Тым не менш увесь свет рухаецца ў гэтым напрамку. І Эміраты інвесціруюць каласальныя сродкі ў развіццё штучнага інтэлекту”, — адзначыў беларускі лідар.

Ён падкрэсліў, што прапанова азнаёміць беларускую дэлегацыю з узроўнем развіцця штучнага інтэлекту ў ААЭ заслугоўвае асаблівай павагі. “Таму што гэтая сфера пакуль што даволі закрытая. Кожная краіна, калі яна займаецца штучным інтэлектам, утойвае вынікі гэтага тварэння адна ад адной. Вы праяўляеце найвышэйшую адкрытасць, і мы гэта вельмі цэнім”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таксама былі абмеркаваны вынікі сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам Вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ шэйхам Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам, якая адбылася напярэдадні. Бакі адзначылі яе прадукцыйнасць і абсалютную нацэленасць на аператыўную рэалізацыю ўсіх намечаных планаў.

На заканчэнне прэзідэнт падарыў шэйху Тахнуну бен Заіду аль-Нахаяну беларускія прысмакі і створаную па старадаўняй тэхналогіі копію Слуцкага пояса.