Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў 23 лістапада лаўрэатаў, стыпендыятаў, дыпламантаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Беларусі па падтрымцы таленавітай моладзі з 20-годдзем з дня ўтварэння фонду. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
“Вашы дасягненні шырока вядомыя не толькі на радзіме, але і далёка за яе межамі, а ваш прыклад служыць добрым арыенцірам для равеснікаў і яркім пацвярджэннем таго, што для талентаў у нас адкрыты ўсе дарогі”, — гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што лаўрэаты, стыпендыяты і дыпламанты фонду будуць і ў далейшым раскрываць свой творчы патэнцыял, працаваць над рэалізацыяй яркіх культурных праектаў, якія ўзбагацяць скарбонку нацыянальнага мастацтва і прынясуць яму шырокае прызнанне ў свеце.