Аляксандр Лукашэнка наведае з візітамі Егіпет і Судан

- 7:35Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 15—17 студзеня зробіць афіцыйныя візіты ў Арабскую Рэспубліку Егіпет і Рэспубліку Судан. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

У Каіры кіраўнік беларускай дзяржавы правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Егіпта Абдэль Фатахам аль-Сісі, якія пройдуць у вузкім і пашыраным складах. Бакі разгледзяць актуальны стан двухбаковых адносін і перспектывы іх вываду на больш высокі ўзровень. У цэнтры ўвагі будуць тэмы развіцця ўзаемавыгадных гандлёва-эканамічных сувязей, вытворчай кааперацыі. На парадку дня таксама пашырэнне беларуска-егіпецкіх кантактаў у гуманітарнай сферы, уключаючы навуку, адукацыю, ахову здароўя, турызм.

Па выніках перагавораў плануецца падпісанне двухбаковых дакументаў.

Запланаваны сустрэчы Аляксандра Лукашэн кі з Прэм’ер-міністрам Егіпта Шэрыфам Ісмаілам і іншымі афіцыйнымі асобамі гэтай краіны. Акрамя таго, Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел у адкрыцці беларуска-егіпецкага дзелавога форуму.

У Хартуме Аляксандр Лукашэнка правядзе перагаворы з Прэзідэнтам Судана Амарам Хасанам Ахмедам аль-Башырам, на якіх плануецца абмеркаваць перспектывы і асноўныя напрамкі развіцця беларуска-суданскіх адносін, вызначыць канкрэтныя крокі па іх пашырэнні. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена пытанням эканамічнага супрацоўніцтва. Чакаецца заключэнне шэрага дамоўленасцей аб развіцці ўзаемадзеяння ў розных сферах.

Плануюцца таксама сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з віцэ-прэзідэнтам Судана Хасабу Абдэльрахманам і старшынёй Нацыянальнай асамблеі Ібрагімам Амерам.

У сталіцы Судана ў час візіту Аляксандра Лукашэнкі пройдзе беларуска-суданскі дзелавы форум.