Амерыканскія авіяўдары не паўплывалі на пазіцыю арганізацыі па сірыйскім ўрэгуляванні

- 10:11Інфармацыйная гадзіна

Сакратарыят ААН не будзе ацэньваць правамоцнасць дзеянняў ЗША, якія нанеслі ўдары па сірыйскіх ваенных аб’ектах без адабрэння Савета Бяспекі сусветнай арганізацыі. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік Генеральнага сакратара ААН Стэфан Дзюжарык, перадае ТАСС.

“Мы не будзем паглыбляцца ў пытанне аб тым, правамоцна гэта ці не”, — сказаў ён. Афіцыйны прадстаўнік не растлумачыў, чым выклікана гэтае рашэнне сакратарыята ААН, дадаў толькі, што “гэта наша пазіцыя”.

Стэфан Дзюжарык таксама сказаў, што мяркуемая хімічная атака ў Сірыі і нанесеныя ў адказ ЗША ўдары ніяк не паўплывалі на пазіцыю ААН, якая тычыцца лёсу прэзідэнта Башара Асада і ў цэлым прынцыпаў урэгулявання канфлікту паміж Дамаскам і ўзброенай апазіцыяй.

Між тым дзяржсакратар ЗША Рэкс Тылерсан прыбыў у Маскву з двухдзённым візітам. Гэта яго першая паездка ў Расію ў якасці кіраўніка амерыканскага знешнепалітычнага ведамства. Першапачаткова візіт павінен быў стаць адным з захадаў па вывадзе расійска-амерыканскіх адносін з глыбокага крызісу, ініцыіраванага адміністрацыяй Барака Абамы. Аднак ракетны ўдар ЗША ў ноч на 7 красавіка па аэрадроме каля Хомса прывёў да першага абвастрэння паміж Масквой і новай камандай у Вашынгтоне.