Англійская без меж

- 14:22Адукацыйная прастора

Выкарыстанне сэрвісаў Web 2.0 у вучэбнай дзейнасці

Рэалізацыя моўнай адукацыі па вучэбным прадмеце “Замежная мова” патрабуе ад настаўніка высокай ступені прафесійнай гатоўнасці. Метадычная работа ў гімназіі № 1 Валожына дазваляе павысіць прафесійны ўзровень і патэнцыял настаўнікаў, уплывае на педагагічную атмасферу і педагагічныя зносіны, садзейнічае эфектыўнаму ажыццяўленню прафесійнай дзейнасці, развіццю і ўдасканаленню майстэрства педагогаў.

Задача фарміравання полікультурнай асобы навучэнца, усебакова развітой, падрыхтаванай да жыцця і ўзаемадзеяння ў сучасным інфармацыйным грамадстве, можа быць вырашана толькі настаўнікам, які валодае сучаснымі педагагічнымі і інфармацыйнымі тэхналогіямі. Рэсурсы інтэрнэту, безумоўна, могуць прысутнічаць на ўсіх этапах навучання замежнай мове. Важную ролю глабальная сетка адыгрывае і пры самастойнай рабоце навучэнцаў, падахвочваючы іх да пошукавай і творчай дзейнасці, вучыць свабодна арыентавацца і актыўна існаваць у свеце інфармацыі.

Удзел у майстар-класе “Англійская без меж, або Выкарыстанне сэрвісаў Web 2.0 у вучэбнай дзейнасці” даў магчымасць настаўнікам англійскай мовы гімназіі павысіць сваю інфармацыйную дасведчанасць. Мэта майстар-класа — разгледзець магчымасці сэрвісаў Web 2.0, якія дазваляюць зрабіць вучэбную дзейнасць асобасна арыентаванай, выніковай і інтэрактыўнай. Педагогі змаглі апрабаваць сэрвісы Web 2.0 (http://www.smore.com; https://getkahoot.com; http://www.wordle.net; http://www.voki.com; http://community.eflclassroom.com; http://ed.ted.com) і пераканаліся ў іх эфектыўнасці на розных этапах урока англій­скай мовы. Для правядзення майстар-класа была выбрана адзіная тэма — “Музыка”.

Напачатку ўдзельнікам майстар-класа было прапанавана практыкаванне-выклік “Рыба ў вадзе”, у выніку выканання якога былі раскрыты актуальнасць выбранай тэмы, мэта і задачы. Паэтапна выконваючы практыка-арыентаваныя, праблемныя і творчыя заданні, удзельнікі заняткаў даказалі, што музыка — гэта ўніверсальная мова.

Сэрвіс для стварэння анлайн-віктарын Kahoot быў выкарыстаны на этапе самавызначэння для выяўлення ведаў па тэме і дапамог настроіцца на актыўную работу.

Рэсурс YouTube багаты на аўтэнтычныя відэафільмы, якія вызначаюцца сваёй інфармацыйнай насычанасцю; канцэнтрацыяй моўных сродкаў; эмацыянальным уздзеяннем на навучэнцаў. Я выкарыстала фрагмент з амерыканскага сіткома, створанага Чакам Лоры і Білам Прэдзі “Тэорыя вялікага выбуху”, што стала стымулам і ўзмац­неннем для стварэння дадатковай матывацыі ў далейшай вучэбнай і творчай дзейнасці. З дыялогу паміж Эмі і Шэлданам настаўнікам прапаноўвалася выбраць фразы, якія паказваюць цікавасць да размовы. Потым, капіруючы паводзіны герояў фільма і выкарыстоўваючы атрыманыя фразы, удзель­нікі майстар-класа складалі дыялог пра свае музычныя перавагі.

Нельга адмаўляць карысць выкарыстання песень на ўроку замежнай мовы. Песні ўздзей­нічаюць не толькі на свядомасць навучэнцаў, але і пранікаюць у іх эмацыянальную сферу. Яны стымулююць маналагічныя і дыялагічныя выказванні, спрыяюць развіццю камунікатыўнай кампетэнцыі. Мы слухалі песню “Калі я адчуваю сябе адзінока”, устаўлялі прапушчаныя словы, спрабавалі зразумець, пра што яна, улавіць агульную ідэю, адказаць на пытанне, якую ролю адыгрывае музыка для выканаўцаў. Да таго ж песня была своеасаблівай рэлаксацыяй, якая зняла напружанне і матывавала на далейшую работу.

Лекцыі TED Talks даюць магчымасць навучэнцам лепш засвоіць важныя тэмы, навучыцца крытычна адносіцца да тэмы-праблемы і выказваць уласнае меркаванне. Адкрыць новую перспектыву і распачаць цікавую гутарку па тэме дапамагла гісторыя Віктара Вутэна, амерыканскага бас-гітарыста-віртуоза, які валодае экстраардынарнай тэхнікай ігры на электрычнай бас-гітары.

Word Cloud (“Воблака слоў”) — ад зін з метадычных прыёмаў, які дазваляе аб’ядноўваць ключавыя словы і словазлучэнні ў адзіны прывабны па форме малюнак, з апорай на які навучэнцы могуць лагічна і паслядоўна фармуляваць думкі. Аб’яднаўшы ўдзельнікаў майстар-класа ў групы, я выкарыстала падрыхтаванае загадзя воблака з ключавых слоў па тэме як наглядна-апорны матэрыял для матывацыі на спантанную, непадрыхтаваную прамову.

Рэсурс Voki быў выкарыстаны для складання ўласнага маналогу аб значэнні музыкі: удзельнікі майстар-класа набралі тэкст, а аватар агучыў яго. Потым было прапанавана абмяняцца праектамі для ўзаемаацэнкі і падвядзення вынікаў. Неабходна адзна­чыць, што выкарыстанне гэтага сэрвісу дазволіла ў цікавай творчай форме і прадукцыйна вырашыць пастаўленую задачу.

На этапе рэфлексіі выкарыстоўваўся графічны рэдактар Smore і створаны флаер, які заклікае разгледзець музыку ў якасці свайго хобі. Пры падвядзенні вынікаў настаўнікамі адзначана, што выкарыстанне магчымасцей сэрвісаў Web 2.0 дазваляе зрабіць працэс навучання больш прывабным для навучэнцаў, забяспечыць інтэрактыўнасць і істотна павысіць якасць навучання англійскай мове.

План правядзення майстар-класа

Stage 1: Awareness-raising

Write down a question you think you’ll get an answer during this meeting.

Fish in the water

You have a pet fish. If your fish behaves badly or has some trouble, is the problem the fish? Is the problem the water? Is the problem both the fish and the water?

What does the fish need or want? Do we have to change the water to help the fish?

The growing interest in using technology and its related tools has had a great impact on societies in recent decades. We can continuously strive to be a 21st century educator for our very important clients: our students.

Why do we use technology? We should keep one step ahead of our students. There is nothing forever and for everyone. We use technology to solve a problem …technology helps our classes be more active.

The topic “English Without Limits, or Teaching English Using Web 2.0 Tools” is relevant, I think. I hope you’ll find the information useful.

Goal: Encourage foreign language teachers to use Web 2.0 Tools in order to make the learning environment engaging and creative.

Objectives:

Teachers will be able to:

— see the advantages of using Web 2.0 Tools in the classroom; get some practical tips on how to find professional development and language acquisition ideas;

— evaluate and implement some free Web 2.0 tools (Wordle, Voki, Kahoot, Ted Talk Series, Smore, etc.) for making effective teaching.

Stage 2: Concept-building & application

Let’s choose мusic as a subject and try to implement some Web 2.0 Тools.

Are you excited? How about having fun?

  1. At the beginning of a unit, I like to create a quiz to spark my students’ interest. Kahoot is a platform where you can create quizzes, discussions and surveys.

We will play kahoot and I’ll quiz you on music (https://getkahoot.com).

I also like to use Kahoot quizzes as a formative assessment, where the students can have fun participating in the quiz (as well as learning new information from the quiz). At the same time I am able to collect valuable data about where the students are at with their learning. A great way to enhance the learning process is to get students to create their own quizzes.

  1. Making up dialogues.

You are going to watch but not hear a conversation between Sheldon and Amy from the Big Bang Theory. As you watch you should decide whether Amy is interested in the conversation and what makes them think so. Watch the video extract again, but this time with the sound on. Jot down some particular phrases Amy uses to show her interest.

In pairs make up dialogues on your music preferences practicing different ways of showing interest.

  1. If you are searching for ways to spice up your lessons and you are aware that listening practice is vital when learning any language, you may use songs which may be exploited in many ways (http://community.eflclassroom.com/forum2/topics/share-your-song-lyric-sheets?commentId=826870%3AComment%3A413810&xg_source=activity).

While listening “When I’m feeling lonely”, fill in the missing words and be ready to say what music is for singers.

  1. Speaking is a crucial part of foreign language learning and teaching. Let’s talk on “Music is a language”.
  2. Video at http://ed.ted.com/lessons/victor-wooten-music-as-a-language#watch and collect the phrases they may use to speak on the point.
  3. Two groups:

Use this word cloud and decide if music is a language. Use the key words as prompts (http://www.wordle.net).

  1. Voki, a Web 2.0 Tool.

Create avatars and record a message share your opinion about music.

Stage 3: Analysis & evaluation

  1. Online Flyers (http://www.smore.com). Ensure that the students’ work is ‘published’ in some way.

Create a flyer with a notice convincing us to take up music as a hobby.

  1. Evaluation

Will it take time to learn to use these tools? Yes. Are the benefits worth the time? Absolutely! Have you answered the question you asked at the beginning of the meeting?

Use post-it notes to evaluate learning. Groups, pairs or individuals can answer:

  1. What have I learnt?
  2. What have I found easy?
  3. What have I found difficult?
  4. What do I want to know now?
  5. It takes a lot of hard work and effort to be a professional educator.

It requires effort to go that extra mile for the students who need it, and it takes patience to continually grow and truly understand your craft as a teacher. I wish you success on the way.

Вольга ШАРГАРОДСКАЯ,

настаўніца англійскай мовы гімназіі № 1 Валожына.

НА ЗДЫМКУ: В.Л.Шаргародская (справа) з калегай.

Фота Вольгі Дубоўскай

і з архіва аўтара.