Арганізатараў “груп смерці” чакае суд

- 11:43Інфармацыйная гадзіна

МУС Расіі затрымала ў Маскоўскай вобласці і Хабараўску адміністратараў групы сацыяльнай сеткі па падазрэнні ў спробе забойства. Пра гэта паведаміла афіцыйны прадстаўнік міністэрства Ірына Волк.

“Падчас маніторынгу рэсурсаў сеткі інтэрнэт у поле зроку супрацоўнікаў Упраўлення “К” МУС Расіі трапіла група, якая схіляла падлеткаў да здзяйснення самагубстваў. Яна была створана ў студзені гэтага года. Яе адміністратар, 21-гадовы жыхар Маскоўскай вобласці, прыдумляў для некалькіх дзясяткаў сваіх падпісчыкаў розныя заданні з мэтай аказаць на іх пэўнае псіхалагічнае ўздзеянне”, — сказала яна. Аналагічнае затрыманне было праведзена ў Хабараўску. “Супрацоўнікі Упраўлення “К” МУС Расіі сумесна з калегамі з УМУС Расіі і СК Расіі па Хабараўскім краі затрымалі адміністратара закрытай групы ў сацыяльнай сетцы, якая схіляла падлеткаў для здзяйснення самагубстваў”, — адзначыла Ірына Волк.