Асаблівая ўвага — культуры абслугоўвання пры харчаванні вучняў

- 14:44Інфармацыйная гадзіна

У школьных сталовых не будзе чыпсаў і сухарыкаў, сасіскі будуць выдавацца раз у тыдзень. Гэта прадугледжана метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі харчавання тых, хто навучаецца ва ўстановах адукацыі ў 2017/2018 навучальным годзе, зацверджанымі Міністэрствам антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) і Міністэрствам адукацыі, паведамляе сайт МАРГ.

Згодна з дакументам, пры арганізацыі харчавання школьнікаў каўбасы і сасіскі вараныя вышэйшага і першага гатункаў будуць выдавацца не больш за адзін раз у тыдзень пры аднаразовым прыёме ежы. Ва ўстановах дашкольнай адукацыі павінны выкарыстоўвацца каўбасы і вараныя сасіскі вышэйшага гатунку або з маркіроўкай “Для дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту” таксама не часцей за адзін раз у тыдзень.

У асартыменце аб’ектаў грамадскага харчавання ўстаноў адукацыі, у тым ліку ў школьных буфетах, кафэ, павінны прысутнічаць сокі, фруктовыя або пладовыя нектары, агароднінныя, малочныя, кісламалочныя прадукты, у тым ліку абагачаныя мікранутрыентамі. Рэкамендуецца продаж і іншых прадуктаў высокай харчовай і біялагічнай каштоўнасці, якія адпавядаюць прынцыпам здаровага харчавання: гематаген, мармелад, зефір. Будзе абмежаваны асартымент кандытарскіх вырабаў прамысловай вытворчасці: цукерак, шакаладных батончыкаў, карамелі, дражэ, пячэння. Не дапускаецца продаж газіраваных напіткаў, чыпсаў, вострых сухарыкаў і кавы. Піцы, смажанкі і сасіскі ў цесце будуць прадаваць не больш за два разы ў тыдзень.

Асаблівая ўвага ўдзелена культуры абслугоўвання пры прадастаўленні харчавання вучням, эстэтычнаму афармленню залаў аб’ектаў грамадскага харчавання.

Для максімальнага ахопу вучняў гарачым харчаваннем і выхавання культуры спажывання мэтазгодным з’яўляецца ўкараненне сучасных тэхналогій гатавання ежы, а таксама розных форм абслугоўвання дзяцей і навучэнскай моладзі: папярэдні заказ страў па меню заўтрашняга дня, абслугоўванне па тыпе шведскага стала, арганізацыя работы буфетаў, кафэ і інш.

Пры арганізацыі харчавання дзяцей, якія вучацца ва ўстановах адукацыі, патрабуецца забеспячэнне адпаведнасці энергетычнай каштоўнасці сутачных рацыёнаў харчавання энергазатратам навучэнцаў устаноў адукацыі; збалансаванасць па харчовых рэчывах, уключаючы бялкі (у тым ліку бялкі жывёльнага паходжання), тлушчы (у тым ліку тлушчы расліннага паходжання), вітаміны, мінеральныя рэчывы; максімальная разнастайнасць рацыёну харчавання па харчовых прадуктах; аптымальны рэжым харчавання. Абавязковым патрабаваннем з’яўляецца выкананне санітарных норм і правіл, якія прад’яўляюцца да стану аб’ектаў грамадскага харчавання, транспарціроўкі, захоўвання харчовай сыравіны і прадуктаў харчавання, гатавання і раздачы страў і арганізацыі іх спажывання.

Харчаванне ва ўстановах адукацыі арганізоўваецца на аснове прыкладных двухтыднёвых рацыёнаў, якія распрацоўваюцца з улікам фізіялагічных патрэб у асноўных харчовых рэчывах і энергіі, зацверджаных норм харчавання, дыферэнцыраваных па ўзросце вучняў, з улікам сезоннасці (лета-восень, зіма-вясна), разнастайнасці і спалучэння прадуктаў харчавання, спосабаў іх кулінарнай апрацоўкі.

Гэтыя рэкамендацыі ўзгоднены з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі.