Асноўны акцэнт — на арганізацыю інавацыйнай дзейнасці і міжнароднае супрацоўніцтва

- 9:41Інфармацыйная гадзіна

Пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 14 лютага 2017 года нумар 125 зацверджаны рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні Года навукі ў 2017 годзе. Адпаведная інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце беларускага ўрада.

“План — своеасаблівая “дарожная карта” максімальнага ўключэння навуковай сферы як найважнейшай рухаючай сілы сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны і забеспячэнне канкурэнтаздольнасці Беларусі на сусветным рынку”, — гаворыцца ў паведамленні.

План мае комплексны характар і змяшчае каля 70 мерапрыемстваў, якія накіраваны на ўдасканаленне нарматыўнага прававога і навукова-метадычнага забеспячэння навукі, асвятленне ў сродках масавай інфармацыі дасягненняў беларускай навукі, выдавецкую дзейнасць вучоных, навукова-практычныя мерапрыемствы (канферэнцыі, семінары, круглыя сталы) і г.д.

Асаблівая ўвага ўдзелена падтрымцы творчай актыўнасці моладзі, выяўленню таленавітых і адораных маладых вучоных, якія валодаюць лідарскімі якасцямі, патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення навуковых работнікаў, фарміраванню кадравага рэзерву, рабоце з маладымі спецыялістамі, а таксама падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі.

Асноўны акцэнт зроблены на арганізацыю інавацыйнай дзейнасці ў галіне навукі і міжнароднае супрацоўніцтва. План закранае ўсе аспекты ўзаемадзеяння навукі з грамадствам і галінамі эканомікі.

Адказным за каардынацыю работы па выкананні рэспубліканскага плана вызначана Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Фінансаванне мерапрыемстваў рэспубліканскага плана будзе ажыццяўляцца за кошт сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім і мясцовых бюджэтах на 2017 год, уласных сродкаў арганізацый і іншых крыніц.