Асноўныя сферы рэфармавання ў поўнай меры суадносяцца з поглядамі МВФ

- 10:39Інфармацыйная гадзіна

Беларусь і Міжнародны валютны фонд захоўваюць высокі ўзровень даверу. Пра гэта заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Румас на сустрэчы са старшым пастаянным прадстаўніком МВФ у рэгіёне Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёва-Усходняй Еўропы Надзімам Ілахі.

Кіраўнік урада адзначыў, што МВФ заўсёды разглядаўся ў якасці важнага і надзейнага партнёра. “У апошнія гады паміж Урадам Беларусі і МВФ склаўся высокі ўзровень даверу і адбылося істотнае збліжэнне нашых пазіцый па ключавых пытаннях. Я шчыра спадзяюся, што мы прадоўжым дыялог на сфарміраваным узроўні”, — сказаў ён.

Паводле слоў Сяргея Румаса, новы курс урада будзе накіраваны на павышэнне канкурэнтаздольнасці эканомікі, умацаванне інстытутаў рынку і прыватнай уласнасці, правядзенне ўзважанай макраэканамічнай палітыкі. “Пытанні структурных пераўтварэнняў таксама застануцца ў цэнтры ўвагі ўрада. Асноўныя сферы рэфармавання ў поўнай меры суадносяцца з поглядамі МВФ, аднак прыхільнасць да ўмераных тэмпаў рэформ захоўваецца”, — дадаў ён.

Намечаныя на лістапад бягучага года кансультацыі МВФ па артыкуле IV стануць добрай магчымасцю прадметна абмеркаваць пытанні эканамічнай палітыкі ў Беларусі. “Мы разлічваем, што канструктыўны падыход каманды МВФ, уважлівае стаўленне да нюансаў і асаблівасцей геапалітычнай і эканамічнай абстаноўкі, у якой знаходзіцца Беларусь, дадуць магчымасць сфарміраваць збалансаваную справаздачу па артыкуле IV. Мы спадзяёмся, што будучыя сустрэчы стануць добрай падставай асвяжыць парадак дня нашага дыялогу з МВФ, улічыць аспекты новай праграмы дзейнасці ўрада”, — рэзюмаваў прэм’ер.

У сваю чаргу Надзім Ілахі павіншаваў Сяргея Румаса з назначэннем на пасаду. Паводле яго слоў, каманда МВФ рыхтуецца да маючых адбыцца сустрэч па артыкуле IV і спадзяецца, што кансультацыі пройдуць у канструктыўным ключы.