Атэстат сталасці педагогікі

- 9:36Адукацыйная прастора, Адукацыйныя праекты

У гімназіі № 1 Слуцка — найстарэйшай навучальнай установе краіны — напрыканцы мінулага тыдня быў адкрыты абласны музей “Адукацыя Міншчыны”.

Адкрыццё музея стала ключавой часткай урачыстага мерапрыемства для педагогаў “Міншчына сустракае юбілей”, прымеркаванага да 85-годдзя з дня ўтварэння Мінскай вобласці. 

“Ідэя стварэння музея існавала даўно, але да яе рэалізацыі мы прыступілі ў Год гістарычнай памяці, — сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мін­аблвыканкама Мікалай Башко. — Музей адкрыты ў слуцкай гімназіі не выпадкова — гэта найстарэйшая ўстанова адукацыі нашай краіны, якой у мінулым го­дзе споўнілася 405 гадоў. Экспанаты, якія мы сабралі, паказваюць асноўныя вехі развіцця сістэмы адукацыі вобласці за апошнія 85 гадоў. Сімвалічна, што ў гонар 85-годдзя цэнтральнага рэгіёна на свята запрасілі 85 ветэранаў педагагічнай працы, сярод якіх кандыдаты навук, заслужаныя настаўнікі Рэспублікі Беларусь, выдатнікі адукацыі, а таксама тыя людзі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё адукацыі нашай краіны. Адкрываючы музей разам з імі, мы паказваем сваю ўвагу да іх, выказ­ваем пашану і ствараем памяць — тое, што будзе нагадваць пра сённяшні дзень праз многія гады”. 

Сёння ў кожным рэгіёне Мінскай вобласці дзейнічаюць адпаведныя музеі, у якіх можна ўбачыць сістэму развіцця адукацыі і імёны настаўнікаў, якія калісьці працавалі ў мясцовых школах і маюць дзяржаўныя ўзнагароды. 

“Асноўны напамін аб педагогах павінен знаходзіцца ў школьных музеях, — упэўнены М.Башко. — Будуючы сістэму памяці аб настаўніках, мы пачынаем са школы і заканчваем абласным музеем. 

 

Чытайце матэрыял Наталлі Сахно ў нумары ад 17 студзеня 2023 года.