Барацьба з каранавірусам: кіраўнік дзяржавы запатрабаваў прыняцця мер эфектыўных, але не празмерных

- 11:05Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў па тэлефоне даклад міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка аб узаемадзеянні з Кітаем у барацьбе з распаўсюджаннем каранавіруснай інфекцыі і мерах, якія прымаюцца ў рэспубліцы па мінімізацыі пагрозы яе завозу і распаўсюджання. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Абмеркаваны вынікі аказання гуманітарнай дапамогі Кітаю. Міністэрствам аховы здароўя забяспечаны водпуск і афармленне матэрыяльных каштоўнасцей для аказання гуманітарнай дапамогі, якая была дастаўлена двума авіярэйсамі.

У Беларусі на гэты момант выпадкі захворвання інфекцыяй, выкліканай новым каранавірусам, не зарэгістраваны.

Уладзімір Каранік расказаў, што з 30 студзеня пераведзена ў рэжым павышанай гатоўнасці работа санітарна-эпідэміялагічнай службы, хуткай медыцынскай дапамогі, усіх арганізацый аховы здароўя. Створаны неабходныя рэзервы лякарстваў, сродкаў індывідуальнай аховы.

Размова таксама вялася аб узаемадзеянні паміж рознымі міністэр­ствамі і ведамствамі ў рабоце па прадухіленні завозу і распаўсюджвання віруса, арганізацыі санітарна-каранціннага кантролю.

Кіраўнік дзяржавы асабліва адзначыў неабходнасць прыняцця вычарпальных мер па арганізацыі мера­прыемстваў і звярнуў увагу, што меры павінны быць эфектыўнымі, але не празмернымі.