Сярэдняя школа № 3 Бярозы адрозніваецца спартыўным энтузіязмам і прафесіяналамі сваёй справы. Так, у школе зроблены акцэнт на баскетболе і спартыўным турызме. А кіруюць гэтымі напрамкамі настаўнікі фізічнай культуры і здароўя Валерый Віктаравіч Трухан і Васіль Уладзіміравіч Новік.
— Заняткі фізічнай культурай і спортам дапамагаюць школьнікам стаць фізічна моцнымі, развіваюць трываласць, выпрацоўваюць дысцыпліну. Спартыўныя захапленні робяць жыццё вучняў больш цікавым, у іх з’яўляюцца новыя сябры, агульная справа, пашыраецца кругагляд. Спорт станоўча ўплывае на паспяховасць, дысцыплінуе ў вучобе. Наша школа займаецца многімі спартыўнымі напрамкамі, асноўныя з іх — валейбол, настольны тэніс, баскетбол і турызм. Найбольш значных вынікаў навучэнцы і педагогі школы дасягнулі ў дысцыплінах “Баскетбол” і ”Турызм і спартыўнае арыентаванне”. Баскетбол пачаў развівацца з заснавання школы — у 1998 годзе, а спартыўны турызм — у 2002 годзе. Гэтыя напрамкі маюць уласныя спартыўныя клубы пад кіраўніцтвам лепшых у сваёй справе — Валерыя Віктаравіча і Васіля Уладзіміравіча, — расказвае дырэктар сярэдняй школы № 3 Бярозы Ігар Рыгоравіч Піліпчук.
У школе баскетбол пачаў развівацца з самага пачатку функцыянавання ўстановы адукацыі. За 33 гады каманды навучэнцаў гэтай установы адукацыі станавіліся 25 разоў пераможцамі раённай спартакіяды па баскетболе. Апошнія 5 гадоў нязменна вучні школы, абараняючы гонар Бярозаўскага раёна, станавіліся пераможцамі і прызёрамі абласной спартакіяды школьнікаў. А ў складзе зборнай Брэсцкай вобласці баскетбалісты годна змагаліся на спаборніцтвах рэспубліканскага і міжнароднага ўзроўняў.
Чытайце матэрыял Настассі ЧАРКАНАВАЙ у нумары ад 17 лютага 2023 года.