Беларусь — магутная, незалежная, дастойная дзяржава

- 12:21Інфармацыйная гадзіна

За 25 гадоў незалежнасці Беларусь і Азербайджан дасягнулі высокіх вяршынь. Аб гэтым Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў заявіў пасля сустрэчы з прадстаўнікамі СМІ ў час візіту Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Азербайджан.

Ільхам Аліеў павіншаваў Беларусь, якой выпаў гонар праводзіць у 2019 годзе ІІ Еўрапейскія гульні. “Сімвалічна, што гульні праводзяцца ў адных з самых паспяховых краін былога СССР. Думаю, што гэта прызнанне заслуг нашых краін. Нашы краіны як незалежныя дзяржавы маладыя — ім толькі 25 гадоў. За гэтыя гады мы дасягнулі самых высокіх вяршынь і паказваем здольнасць праводзіць мерапрыемствы любога ўзроўню, — заявіў прэзідэнт. — Упэўнены, што другія гульні будуць не горшыя, чым першыя, таму што той вопыт, тая арганізацыйная работа, якую вы праводзіце, і тое імкненне да арганізацыі такіх мерапрыемстваў даюць магчымасць гаварыць, што гэта будуць унікальныя гульні: вы пакажаце не толькі душу беларускага народа, але і сілу сучаснай Беларусі. Пакажаце ўсёй Еўропе, што Беларусь — магутная, незалежная, дастойная дзяржава”.

Прэзідэнт Азербайджана таксама адзначыў асаблівую ролю Аляксандра Лукашэнкі ў будаўніцтве сучаснай, дынамічнай і самадастатковай дзяржавы — Беларусі. “Раю ўсім грамадзянам Азербайджана паехаць і ўбачыць добрую душу беларускага народа, цудоўны горад Мінск, які сёння з’яўляецца адной з лепшых еўрапейскіх сталіц і па архітэктуры, і па чысціні, і па інфраструктуры”, — сказаў Ільхам Аліеў.

Ільхам Аліеў адзначыў, што Беларусь і Азербайджан актыўна падтрымліваюць адно аднаго на міжнароднай арэне. Асабліва каштоўна, падкрэсліў прэзідэнт, калі краіны падтрымліваюць адна адну або выказваюцца ў тых арганізацыях, у якіх не з’яўляюцца членамі.

“Мы ведаем, калі ў рамках гэтых структур будуць спробы неабгрунтаваных нападкаў на нашы краіны, мы заўсёды выкажам прынцыповую пазіцыю. Мы даражым гэтым узроўнем супрацоўніцтва”, — заявіў кіраўнік дзяржавы.