Беларусь — WorldSkills International: надзейны альянс

- 14:58World Skills

У рамках правядзення Міжнароднага чэмпіянату WorldSkills адбылася сустрэча кіраўніцтва беларускай дэлегацыі на чале з намеснікам міністра адукацыі В.С.Рудым, рэктара РІПА А.Х.Шкляра, першага прарэктара РІПА Э.М.Каліцкага, прадстаўнікоў з Казахстана, Стаўрапольскага края Расіі, Літвы з прэзідэнтам WorldSkills International Сайманам Бартлі.
Пачынаючы сустрэчу, В.С.Руды адзначыў, што Беларусь вельмі зацікаўлена ў набыцці таго вялікага вопыту, які мае арганізацыя WorldSkills.
Намеснік міністра адукацыі В.С.Руды падкрэсліў важнасць і неабходнасць гэтага кроку ўступлення Беларусі ў такую аўтарытэтную арганізацыю і выказаў спадзяванне, што рух WorldSkills будзе ахопліваць усё больш і больш маладых людзей у нашай краіне, дапаможа ў развіцці прафесійнай адукацыі і паўплывае на якасную прафесійную падрыхтоўку будучых рабочых і спецыялістаў згодна з запытамі нашай эканомікі.19
— Мы станоўча ацэньваем тую падзею, якая звязана з уступленнем Рэспублікі Беларусь у гэтую арганізацыю, — паведаміў В.С.Руды. — Мы бачым змяненні ў падыходах па развіцці прафесійнай адукацыі нашай краіны, вынікам чаго з’яўляецца ўдзел нашай нацыянальнай каманды ў сусветнай алімпіядзе працоўных рэсурсаў, як называюць сёння WorldSkills. Мы бачым радасныя позіркі нашых канкурсантаў, якія імкнуцца паказаць усе свае самыя лепшыя прафесійныя якасці, і гэта нас вельмі радуе.
— Для мяне вялікае задавальненне бачыць беларусаў на гэтых спаборніцтвах у Сан-Паўлу, — падзяліўся сваімі ўражаннямі Сайман Бартлі. — Скажу шчыра, я вельмі люблю Беларусь, знаёмы з многімі беларусамі, асабліва з тымі, хто працуе ў сістэме прафесійнай адукацыі, і ганаруся дружбай з імі. Таму я імкнуўся ўнесці нейкую сваю лепту, каб забяспечыць уваход Беларусі ў нашу арганізацыю. Я з нецярплівасцю чакаю нашых сумесных крокаў з маімі калегамі з Беларусі як членаў WorldSkills па развіцці прафесійнай адукацыі, падрыхтоўкі працоўных рэсурсаў.21
— Вы нагадалі пра той вопыт, які набываюць вашы навучэнцы і эксперты ў час міжнародных спаборніцтваў, — звярнуўся Сайман Бартлі да В.С.Рудага. — Я хачу падкрэсліць, што наша арганізацыя прадастаўляе ўсе ўмовы для таго, каб перанесці ўвесь наш вопыт у сістэму падрыхтоўкі кадраў у Беларусі. Безумоўна, гэта дасць станоўчы вынік.
А.Х.Шкляр, рэктар РІПА, закрануў пытанне развіцця руху WorldSkills у Беларусі і краінах СНД. Як вядома, РІПА з’яўляецца базавай арганізацыяй краін СНД. Разам з Выканаўчым камітэтам СНД інстытут разглядае пытанне аб стварэнні структуры, якая б займалася пытаннямі развіцця руху ў краінах Садружнасці. Акрамя таго, узнікае пытанне арганізацыі сумеснай падрыхтоўкі экспертаў, што з’яўляецца вельмі важным для Беларусі. Ёсць неабходнасць выходзіць на экспертаў па ўсіх больш як 50 кампетэнцыях, якія распрацоўвае WorldSkills, і такім чынам можна было б стварыць сістэму падрыхтоўкі экспертаў. І гэта пытанне для Беларусі з’яўляецца ключавым. Сайман Бартлі падтрымаў пытанні развіцця WorldSkills у краінах СНД і падрыхтоўкі экспертаў. Як адзначыў прэзідэнт гэтай арганізацыі, менавіта эксперты з’яўляюцца сувязным звяном паміж развіццём кваліфікацыі прафесійнай адукацыі ў Беларусі з дасягненнямі нашых канкурсантаў на міжнародным узроўні. Канкурсанты, як правіла, толькі адзін раз удзельнічаюць у спаборніцтве такога ўзроўню, як WorldSkills, а добры эксперт можа ўдзельнічаць у 11—12 такіх спаборніцтвах.22 — Каб яны маглі зрабіць максімум магчымага, я зрабіў бы некалькі рэкамендацый, — заявіў С.Бартлі. — У першую чаргу раю вашым экспертам у час работы на спаборніцтвах, узаемадзейнічаючы з групамі міжнародных экспертаў, наладзіць з імі цесныя кантакты, пасябраваць з імі, асабліва з лепшымі міжнароднымі экспертамі, якіх можна было б запрасіць да сябе і якія ў далейшым маглі б забяспечыць супрацоўніцтва і павышэнне кваліфікацыі экспертаў у вашай краіне. Па-другое, эксперт з Беларусі павінен пастаянна знаходзіцца на форуме WorldSkills, наладжваць там зносіны і ўзаемадзейнічаць з іншымі экспертамі. Нават калі гэта будзе штотыднёвы чат з іншымі экспертамі як найбольш хуткі механізм для абмену вопытам. Па-трэцяе, ёсць такія краіны, як Паўднёвая Карэя, Бразілія, якія запускаюць спецыяльныя праграмы, згодна з якімі запрашаюцца вядучыя эксперты для трэніровак менш вопытных экспертаў.
Кіраўніцтва беларускай дэлегацыі, у прыватнасці прадстаўнікі Міністэрства адукацыі і Рэспубліканскага інстытута прафесійнай адукацыі, выказалі спадзяванне, што супрацоўніцтва WorldSkills International з нашай краінай будзе доўгатэрміновым і плённым для абодвух бакоў.

Ала КЛЮЙКО. 
Фота аўтара.