Сетка бізнес-анёлаў будзе арганізавана ў Беларусі, заявіла намеснік дырэктара і сузаснавальнік Цэнтра дзелавых камунікацый “БелБіз” Настасся Хамянкова.
Паводле яе слоў, 16 лістапада ў час Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў Беларусі адбудзецца Дзень інвестараў. “Мы аб’явім аб стварэнні сеткі бізнес-анёлаў у Беларусі”, — адзначыла Настасся Хамянкова.
Яна растлумачыла, што гэта будзе нефармальная сетка, якая прызначана аб’яднаць патэнцыяльных бізнес-анёлаў. “Для таго каб утвараць фармальныя арганізацыі, неабходна правесці вялікі шлях па навучанні венчурнаму інвесціраванню”, — расказала Настасся Хамянкова. Паводле яе слоў, навучанне будуць праводзіць міжнародныя эксперты на працягу як мінімум года.
Сусветны тыдзень прадпрымальніцтва праводзіцца больш як у 160 краінах свету для таго, каб прыцягнуць увагу да ролі прадпрымальніцтва ў развіцці эканомікі і грамадства. Ініцыятыва дапамагае ўдзельнікам рэалізаваць свой патэнцыял дзякуючы ўдзелу ў 95 тысячах мерапрыемстваў. Беларусь далучылася да Сусветнага тыдня прадпрымальніцтва ў 2011 годзе і стала 137-й краінай — удзельніцай буйнейшай прадпрымальніцкай ініцыятывы ў свеце.