Без дошкі і крэйды: прыклад урока англійскай мовы

- 17:08Образование, Портфолио, Приложение

Інфармацыйна-­камунікацыйныя тэхналогіі садзейнічаюць павышэнню вучэбнай матывацыі школьнікаў, стварэнню сітуацыі поспеху і лепшаму засваенню матэрыялу.

Урокі англійскай мовы без выкарыстання дошкі і крэйды трывала ўвайшлі ў практыку маёй работы. Урок з выкарыстаннем ІКТ быў праведзены ў 8 класе на тэму “Вядомыя брытанскія школы” (Famous British schools). Увесь матэрыял вучэбных заняткаў быў укладзены ў вучэбную прэзентацыю. Астатняя інфармацыя прадстаўлялася вучням у выглядзе раздатачнага матэрыялу — друкаваных тэкстаў і картак з заданнямі. Напрыклад, на арганізацыйным этапе вучняў чакала інтрыга, бо трэба было выбраць адну з магчымых тэм урока, прадстаўленую на слайдзе прэзентацыі ў праграме Microsoft PowerPoint.

На этапе мэтавызначэння вучні азнаёміліся з мэтай урока і чаканым вынікам.

Для правядзення лексічнай зарадкі часта выкарыстоўваю гульню Oppositions, мэтай якой з’яўляецца спалучэнне пар антонімаў, якія запісаны ў два слупкі. Гэтая гульня дапамагае павысіць ступень засваення лексічнага матэрыялу, чаго настаўнік можа эфектыўна дасягнуць з дапамогай сучасных ІКТ.

На сваіх уроках не толькі імкнуся выкарыстоўваць тэматычныя ілюстрацыі, але і ствараю з імі цікавыя практыкаванні. Не абыходжуся і без гульнявых прыёмаў. Напрыклад, у межах такога ўрока вучням трэба было назваць прозвішчы вядомых брытанцаў, якія вучыліся ў прыватных брытанскіх школах, спрабуючы злучыць іх партрэты і проз­вішчы, размешчаныя на слайдах прэзентацыі.

З дапамогай слайдаў была арганізавана граматычная зарадка, перад якой вучням неабходна было злучыць часткі сказаў, у якіх выкарыстоўваюцца ўстойлівыя выразы з інфінітывам і герундыем.

На асноўным этапе ўрока вучні працуюць з тэкстам, які яны атрымліваюць у надрукаваным выглядзе. Ва ўмовах дыстанцыйнага навучання тэкст размяшчаецца на сайце школы разам з датэкставымі і паслятэкставымі заданнямі для яго. Заданні да тэксту Famous British schools таксама былі ўключаны ў тэкст прэзентацыі. Такім чынам, з дапамогай выкарыстання вучэбнай прэзентацыі настаўнік не толькі мае магчымасць прадставіць вучэбны матэрыял у больш цікавай форме, але і павысіць ступень засваення вучэбнага матэрыялу.

У трэцяй чвэрці васьмікласнікі вывучаюць тэму “Музыка” (Music). Падтэмай аднаго з апошніх урокаў па гэтай тэме з’яўляецца “Вядомы мюзікл”. Па той прычыне, што ў падручніку 8 класа прадстаўлены тэкст пра мюзікл The Phantom of the Opera, мною была распрацавана прэзентацыя, якая знаёміць вучняў з сусветна вядомымі мюзікламі. Яе можна выкарыстоўваць на асноўным этапе ўрока пры ўвядзенні новага вучэбнага ма­тэрыялу.

Часта на сваіх уроках выкарыстоўваю відэаролікі. Звычайна вучням яны вельмі падабаюцца, і яны пытаюцца, як можна потым знайсці іх у інтэрнэце.

Канечне, нельга гаварыць пра музыку, не слухаючы яе. На этапе ўвядзення новага матэ­рыялу вучні праслухоўваюць галоўную тэму з мюзікла “Прывід оперы”. Я ствараю актыўную спасылку на Google-дыску і інфармую аб яе існаванні вучняў: https://drive.google.com/file/d/15EEpzeKS8DkUzeAlXmxwYDeEHq_bPLm0/view?usp=sharing.

Настаўніку трэба ўліч­ваць, што ў сучасных умовах падлеткі не заўсёды здольны вылучыць патрэбную інфармацыю ў інтэрнэце. Больш за тое, часта нават запісы выбітных музычных твораў у сетцы могуць утрымліваць непатрэбную рэкламу ці іншую інфармацыю, якая выходзіць за вучэбныя мэты і не адпавядае ўзросту вучняў. Таму педагогу варта спампаваць пэўны відэаролік і стварыць актыўную спасылку, каб у вучняў была магчымасць звярнуцца да яе зноў.

Адпаведна з каляндарна-тэматычным планаваннем, у чац­вёртай чвэрці ў сямікласнікаў у межах тэмы “Падарожжа па розных краінах” (Travelling across different countries) праходзіць урок “Калі мы паедзем у Аўстралію” (If we go to Australia). З мэтай правядзення маўленчай зарадкі мною была распрацавана прэзентацыя Travelling is one of the best ways to spend your leisure time (“Падарожжа з’яўляецца адным з лепшых спосабаў правя­дзення вольнага часу”) і створана актыўная спасылка на Google-дыску: https://docs.google.com/presentation/d/19k6luDnGoDnW3rlWXL1QhWA85FhVmVETXvap64F2uYQ/edit?usp=sharing. У вучняў ёсць магчымасць звярнуцца да заданняў віктарыны дома, што вельмі актуальна ва ўмовах дыстанцыйнага навучання. А вось настаўніку прэзентацыя дазваляе не толькі падрыхта­ваць школьнікаў да ўвядзення новага матэрыялу, але і паўтарыць граматыку (напрыклад, трывальна-часавыя формы дзеясловаў у англійскай мове), пашы­рыць кругагляд падлеткаў, стварыць матывацыйнае асяроддзе для ўводзін у новую тэму. Правіль­насць адказаў на заданні віктарыны педагог можа пракантраляваць з дапамогай сучасных сродкаў сувязі, напрыклад, Viber і Skype.

Ва ўмовах лічбавізацыі вельмі важна, каб настаўнік, акрамя выкарыстання звычайнага пад­ручніка, сшыткаў на друкаванай аснове, быў здольны ствараць практыкаванні ўнікальнага характару, якія нельга знайсці на старонках вучэбных выданняў, з мэтай павышэння кантролю над выкананнем пэўных заданняў. Напрыклад, на пачатку ўкаранення ў нашай школе дыстанцыйнага навучання мною для правя­дзення ўрока ў 7 класе на тэму “Аўстралія — невядомая краіна” (Australia is an unknown country) былі створаны практыкаванні для вучняў. Заданні для структурызацыі і нагляднасці вучэбнага матэрыялу былі размешчаны ў выглядзе картак. Напрыклад, прапанаванае ніжэй практыкаванне можа быць выкарыстана ў якасці граматычнай зарадкі пры вывучэнні тэмы “Складаназалежныя сказы з даданай часткай часу і ўмовы” (If-clauses і When-clauses) у 7 класе і размешчана ў электронным уроку на сайце школы.

Card 1. Match the if- and when-clauses and their translation

If we get seasick

If she gets scared

Unless it starts raining

If I get homesick

If you have window seats

When he arrives

When I check in

Если не пойдет дождь

Если я буду скучать по дому

Если у вас будут места у окна

Если она испугается

Когда он прибудет

Когда я пройду регистрацию

Если мы будем страдать морской болезнью

Апошняе практыкаванне мо­жа быць выкарыстана на этапе замацавання вывучанага матэ­рыялу.

Card 8. Match the sentences beginning with “if” or “when”

1) If I go to Australia

2) If you drive for hundreds of kilometres through the great deserts of Western Australia

along roads

3) If you try to explore the Australian landscape

4) If you’re interested about the largest piece of rock in the world

5) When you go to Australia

6) If you look at the sky above Australia

7) If you want to choose the best way of travelling to Australia

8) If you go to Australia

a) I’ll definitely go sightseeing.

b) that will never go up or down.

c) you’ll see it’s not boring at all.

d) it will be Ayers Rock.

e) you’ll get to know there are ten sheep in it for each person who lives there.

f) you’ll see that it is absolutely different.

g) you’ll choose travelling by plane.

h) you’ll get lots of fun there

Святлана СЁМІНА,
настаўніца англійскай мовы сярэдняй школы № 10 Брэста
Здымак выкарыстоўваецца ў якасці ілюстрацыі