Адна з галоўных славутасцей брытанскай сталіцы закрываецца на рамонт. Як паведамляюць інфармагенцтвы, звон вежавага гадзінніка Вестмінстэрскага палаца змоўкне з 21 жніўня тэрмінам на чатыры гады.
На час работ ад знакамітага гадзінніка лонданскага Біг-Бэна адключаць малаткі, якія кожную гадзіну б’юць па 14-тонным звоне. Акрамя таго, рамонтнікі павінны будуць адмыць і адрамантаваць цыферблаты гадзінніка, адзін з якіх усё ж такі пакінуць адкрытым.
Адзначаецца, што нават на час рамонту гадзіннік на Вежы Лізаветы будзе і далей паказваць дакладны час, працуючы на сучасным электрарухавіку.
Звон Біг-Бэна працаваў амаль без перапынкаў 157 гадоў. Апошні раз на прафілактыку механізмы закрывалі ў 2007 годзе.