БНТУ прадоўжыць уносіць значны ўклад ва ўмацаванне інтэлектуальнага патэнцыялу краіны

- 12:16Інфармацыйная гадзіна

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта з 95-годдзем ВНУ. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
За гады свайго існавання БНТУ стаў адным з найбуйнейшых навукова-адукацыйных цэнтраў краіны і сёння па праве лічыцца флагманам айчыннай вышэйшай тэхнічнай адукацыі, гаворыцца ў віншаванні. Каля 200 тысяч выпускнікоў універсітэта паспяхова працуюць у дзяржаўных структурах, навучальных установах, навукова-даследчых арганізацыях і на вытворчасці, адзначыў кіраўнік дзяржавы і асабліва падкрэсліў поспехі БНТУ ў падрыхтоўцы спецыялістаў для энергетыкі, будаўнічай сферы, металургіі, машынабудавання, горнай справы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што калектыў ВНУ і ў далейшым будзе ўносіць значны ўклад ва ўмацаванне інтэлектуальнага патэнцыялу краіны і пабудову сучаснай інавацыйнай эканомікі.