Вучні гімназіі № 2 Пінска, іх родныя, сябры і ганаровыя госці сабраліся ля мемарыяльнага комплексу вызваліцелям горада над Пінай на святочнае мерапрыемства з нагоды прыняцця выхаванцамі 10 “Б” класа ваенна-патрыятычнага напрамку ўрачыстага абавязацельства.
Для віцэ-курсантаў гэта быў асаблівы дзень. Кожны з іх прыняў важнае рашэнне ў жыцці: стаць у будучыні афіцэрам і прысвяціць сябе службе Айчыне. На шляху да пастаўленай мэты зроблены першы і надзвычай важны крок — прыняцце ўрачыстага абавязацельства.
Узначаліў святочны рытуал начальнік аддзела прызыву ваеннага камісарыята Пінска і Пінскага раёна падпалкоўнік А.В.Герасіменка. Адным з ганаровых гасцей мерапрыемства была намеснік начальніка гарадскога аддзела адукацыі, спорту і турызму Л.С.Былінская, якая амаль 15 гадоў назад стаяла ля вытокаў стварэння ў Пінску першага класа ваенна-патрыятычнага напрамку на базе гімназіі № 2. З прывітальнымі словамі да віцэ-курсантаў звярнуліся старшы афіцэр мабілізацыйнага аддзела ваеннага камісарыята Пінска і Пінскага раёна капітан Д.М.Былінскі (выпускнік класа ваенна-патрыятычнага напрамку 2005 года) і ветэран-падводнік Паўночнага флоту Расіі старшыня гісторыка-патрыятычнага клуба “Пошук” П.С.Атанаў.
Сёння 74 выпускнікі класаў ваенна-патрыятычнага напрамку гімназіі носяць афіцэрскія пагоны і служаць у ваенных камісарыятах, ваенна-паветраных, пагранічных, ракетных і паветрана-дэсантных войсках, войсках супрацьпаветранай абароны і артылерыі, а таксама ў органах унутраных спраў.
Вольга САЎЧУК,
класны кіраўнік 10 “Б” класа
ваенна-патрыятычнага напрамку.