Чалавек павінен быць пачуты

- 9:02Прафсаюзны лідар, Суразмоўца, Суразмоўца

Старшыня Мінскай абласной арганізацыі Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі Таццяна Апраніч называе сябе маладым прафсаюзным лідарам — на гэтай пасадзе яна толькі два гады. Аднак вопытам быць кіраўніком, весці людзей за сабой Таццяна Валянцінаўна можа дзяліцца з калегамі шчодра і смела. 

Яго, гэтага кіраўнічага, лідарскага вопыту, у старшыні Мінскай абласной арганізацыі галіновага прафсаюза больш чым дастаткова. 

“Калі расказваць пра мой шлях у прафесію, то дарэчы будзе ўспомніць словы Якуба Коласа: “Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш, — пачынае Таццяна Валянцінаўна. — У 1990 го­дзе я, маладая дзяўчына, была ўпэўнена, што павінна працаваць у школе. У мяне былі выдатныя настаўнікі, якія вучылі мяне прафесіі. Мае настаўнікі дапамагалі мне развівацца, калі я працавала ў Мінскім абласным выканкаме. Я ўдзячна лёсу, што на сваёй жыццё­вай дарозе прайшла ўсе стадыі прафесійнага станаўлення: працавала піянерскай важатай, настаўніцай, намеснікам дырэктара, кіраўніком установы, была першым намеснікам начальніка ўпраўлення адукацыі, узначальвала сістэму адукацыі Мінскай вобласці. Сёння прадстаўляю і абараняю інтарэсы вялізнай арганізацыі колькасцю звыш 69 тысяч чалавек. Думаю, што некаторым з іх сёння патрэбен той вопыт, які ёсць у мяне. Людзям неабходна тая ўвага, якую дае прафсаюз: шчырыя пачуцці, глыбокія веды, дзейсная абарона і штодзённая дапамога”.

Галіновы прафсаюз для Таццяны Апраніч — гэта не проста значная частка жыцця, гэта яго грунтоўны фундамент і штодзённы рух наперад.

Стаць прафсаюзным лідарам, да якога прыслухоўваюцца людзі, як мы ўжо зразумелі, ёй дапамаглі настаўнікі. Першай сваёй настаўніцай Таццяна Валянцінаўна лічыць сваю бабулю Леанарду Антонаўну Андрыца, якая заўсёды вучыла маленькую Таню: “Ты павінна ісці па жыцці так, каб праз гады, сустракаючы чалавека, прама глядзела яму ў вочы і не адводзіла позірк”. І зараз, сустракаючыся з лю­дзьмі, прафсаюзны лідар памятае словы бабулі і смела глядзіць у вочы кожнаму чалавеку. Калі ты аддаешся справе з душой, табе няма чаго баяцца.

 

Чытайце матэрыял Наталлі Кастэнка ў нумары ад 22 лістапада 2022 года.