У краіне робіцца ўсё магчымае, каб дапамагчы маладым педагогам у іх прафесійным станаўленні на першым рабочым месцы і ў паспяховым кар’ерным росце.
Пра гэта падчас абласнога адукацыйнага інтэнсіву “Час маладых”, які адбыўся ў каладзішчанскай сярэдняй школе № 2, сказаў начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі Мінаблвыканкама Мікалай Башко. Інтэнсіў маладых педагогаў “Час маладых” — гэта яшчэ адна спроба акцэнтаваць увагу на тым, як праходзіць працэс адаптацыі маладых спецыялістаў у сістэме адукацыі Мінскай вобласці.
“Нашы спецыялісты — канкурэнтаздольныя, гэта пацвярджаюць вынікі шматлікіх конкурсаў, фестываляў і прадметных алімпіяд, — зазначыў М.Башко. — Усе інавацыйныя падыходы, якія сёння існуюць у сусветнай педагогіцы, стараемся максімальна выкарыстоўваць, але разам з тым мы не разбурылі тое лепшае, што заўсёды прысутнічала ў нашай сістэме адукацыі. На інтэнсіў прыехалі больш чым 70 маладых педагогаў, якія працуюць у сістэме адукацыі рэгіёна 1—2 гады, а таксама маладыя кіраўнікі агульнаадукацыйных школ вобласці і тыя спецыялісты, якія з’яўляюцца членамі маладзёжных саветаў, маладзёжнага парламента пры Нацыянальным сходзе, пры абласных і раённых Саветах дэпутатаў. Пры выбары месца правядзення інтэнсіву каладзішчанскай сярэдняй школе № 2 перавага была аддадзена невыпадкова. Гэта новая ўстанова адукацыі, якая была адкрыта год назад. Дырэктар у школе таксама малады, крэатыўны і зацікаўлены, як і ўвесь калектыў, які кіраўніку ўдалося сабраць вакол сябе. Мы разумеем, што будучыня за моладдзю, таму хочацца, каб ўсе, хто прысутнічае на інтэнсіве, рабілі ўпэўненыя крокі ў сваёй прафесійнай дзейнасці”.
Ключавой падзеяй інтэнсіву стаў брыфінг “Актуальныя аспекты прафесійнага станаўлення маладога педагога”, які правёў Мікалай Башко разам з начальнікам упраўлення па адукацыі Мінскага райвыканкама Людмілай Лукша, з маладым дырэктарам маладзечанскай сярэдняй школы № 1 імя Янкі Купалы Васілём Маліноўскім і з ужо вопытным кіраўніком — дырэктарам гімназіі № 1 Старых Дарог Святланай Валчэцкай.
Чытайце матэрыял Наталлі Сахно ў нумары ад 29 лістапада 2022 года.