Яркай святочнай праграмай адзначылі адкрыццё шматфункцыянальнага спартыўнага комплексу ў Віцебскім дзяржаўным тэхнічным каледжы.
Напэўна, самым пераканаўчым сведчаннем запатрабаванасці спартыўнага аб’екта з’яўляецца велізарная колькасць удзельнікаў свята. На яго запрасілі ўсіх жадаючых — і адгукнулася мноства віцяблян, прычым розных узростаў! Падзяліць з імі радасць знамянальнай падзеі завіталі ганаровыя госці, сярод якіх былі старшыня абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў, начальнік галоўнага ўпраўлення па адукацыі аблвыканкама Дзмітрый Хома, начальнік упраўлення спорту і турызму аблвыканкама Васіль Захарэвіч. Творчае віншаванне падрыхтавалі спартсмены і калектывы мастацкай самадзейнасці каледжа, Аляксандр Саладуха і
шоу-балет “Сенсацыя”.
Уручаючы дырэктару каледжа Аляксандру Ласякіну сімвалічны ключ і сертыфікат на далейшае ўдасканаленне спартыўнай базы ў памеры 5 тысяч рублёў, кіраўнік абласнога дэпутацкага корпусу акцэнтаваў увагу: стадыён будаваўся не толькі для навучэнцаў, але і для мясцовага насельніцтва. Таму ён будзе заняты ў будні і па выхадных, у розны час сутак і пры любым надвор’і.
Чытайце матэрыял Таццяны Бондаравай у нумары ад 11 кастрычніка 2022 года.