Да палескай кнігаўкі

- 9:00Імя школы як гордасць Бацькаўшчыны

Амаль 24 гады ў Парэцкай базавай школе імя Яўгеніі Янішчыц Пінскага раёна дзейнічае народны літаратурны музей, прысвечаны жыццю і творчасці вядомай паэтэсы­зямлячкі. 

Вялікую дапамогу ў зборы музейных экспанатаў аказалі родныя Я.Янішчыц, настаўнік Ф.Ф.Цудзіла, пісьменнікі Ніл Гілевіч, Алег Лойка, Валянціна Коўтун, Васіль Жуковіч і Вольга Іпатава, аднакласнікі паэтэсы і яе сябры. Сабраныя матэрыялы сістэматызавала першы кіраўнік музея настаўніца беларускай мовы і літаратуры А.П.Сідарук. Сёння яго ўзначальвае яе калега В.І.Мілеўская.

У музеі, размешчаным у асобным памяшканні, можна азнаёміцца з асабістымі рэчамі Я.Янішчыц, яе кнігамі, фотаздымкамі і рукапісамі, размеркаванымі па раздзелах “Сцежкі майго краю”, “Тут ду­жэлі крылы”, “Узмужнелы талент”, “Памяць аб палескай кнігаўцы”, “Паэты Піншчыны” і “Знакамітыя людзі нашай вёскі”.

Музей налічвае больш за 1,2 тысячы экспанатаў асноўнага і 341 прадмет навукова-дапаможнага фонду. Пры музеі дзейнічаюць савет і гурток “Літаратурнае краязнаўства”.

“Сцежкі майго краю” знаёмяць з фотаздымкамі бацькоў паэтэсы, хаты, дзе яна нарадзілася і жыла з 1948 да 1966 года, і настаўнікаў, якія вучылі яе і якім яна прысвяціла свае вершы. У экспазіцыі — пасведчанні аб нараджэнні, заканчэнні васьмігодкі, атэстат, сшыткі з вершамі, рукапісны зборнік “Першыя россыпы”, рукапісы, падручнікі…

 

***
Радзімы вецер!
Ён з усіх вятроў
Мне як натхненне,
Як шчаслівы подых.
Ёсць доўгі шлях,
Дзе мы,
Як параходы,
Вяртаемся
Да родных берагоў.
Ўдалечыні
Прыйшлося столькі жыць
I слаць сябрам
Паклоны у канверце…
Ёсць міг такі,
Калі не страх памерці,
А страх —
Цябе сабой не засланіць.

У раздзеле “Тут дужэлі крылы” знаходзяцца асабістыя  рэчы Я.Янішчыц (паліто, плашч, вэлюм, вянок, абутак), фотаздымкі, дыплом, першы зборнік “Снежныя грамніцы”, выразкі з газет.

“Узмужнелы талент” расказвае пра жыццё паэтэсы пасля заканчэння БДУ і да апошніх дзён. Увазе гасцей прапанаваны фотаздымкі Я.Янішчыц на пасяджэннях Саюза пісьменнікаў і розных сустрэчах, асабістыя рэчы (гадзіннік, падстаўкі для ручак, медаль лаўрэата Дзяржаўнай прэміі імя Янкі Купалы), зборнікі вершаў, рукапісы… Побач — “Паэты Піншчыны”, дзе можна пазнаёміцца з іншымі мясцовымі аўтарамі, кнігамі, часопісамі і газетамі, дзе надрукаваны вершы былых вучняў школы.

Педагогі і вучні займаюцца актыўнай пошукавай дзейнасцю: сустракаюцца з роднымі Я.Янішчыц, яе аднакласнікамі і настаўнікамі, запісваюць успаміны, збіра­юць
фота­здымкі, рукапісы, кнігі. Ак­рамя таго, школьнікі вя­дуць даследчую работу па творчасці
паэтэсы.

Штогод ва ўстанове ладзіцца тыдзень, прысвечаны дню нараджэння Я.Янішчыц. Савет музея актыўна прапагандуе яе твор­часць. Тут прайшлі прэзентацыі чатырохтомніка “Яўгенія Янішчыц. Творы, жыццяпіс, каментарыі”, у пад­рыхтоўцы якога ўдзельнічалі і парэцкія настаўнікі. На базе музея праводзяцца тэматычныя экскурсіі, сустрэчы з пісьмен­нікамі, навукоўцамі, ладзяцца літаратурныя вечарыны і конкурсы чытальнікаў вершаў. У пачатку кожнага навучальнага года прахо­дзяць урокі-экскурсіі з першакласнікамі.

***
А мне ў мілай старане —
Бліжэй да сонца і прыроды…
Там дзень праявіцца ў акне
Густым малінавым усходам.
Дыхне сцюдзёна ад ракі
Травой і рыбнаю лускою,
I заблішчаць чарнавікі
Слязой ці першаю расою.
…Вясна. I заўтра быць сяўбе.
На сонцы сушацца сарочкі…
Ды ці не ад саміх сябе
Мы часта бегаем упрочкі?
Ўдыхаем цвет чужых палян,
Пакуль сваё не возьме проза,
Пакуль спаўзе, як і туман,
Адступіць шэранькая поза.

Штогод экспазіцыя папаўняецца новымі цікавымі матэрыяламі. Кіраўнік музея кансультуе студэнтаў у напісанні курсавых работ па творчасці Я.Янішчыц і настаўнікаў у правядзенні літаратурных вечарын і тэматычных урокаў па жыццёвым і творчым шляху вядомай зямлячкі. Работа парэцкіх школьнікаў “З чаго пачынаецца Радзіма…” заняла
2-е месца ў раённым конкурсе юных экскурсаводаў.

Яўгeнiя Янiшчыц нapa­дзiлacя ў лicтaпaдзе 1948 гo­дa ў вёcцы Pyдкa Пiнcкaгa paёнa Бpэcцкaй вoблacцi ў cялянcкaй cям’i. У cнeжнi 1962 гoдa ў paённaй гaзeцe “Пaлecкaя пpaўдa” з’явiлicя яе пepшыя дpyкaвaныя твopы. У 1966 го­дзе пacтyпiлa нa aддзялeннe бeлapycкaй мoвы i лiтapaтypы БДУ, пaчaлa дpyкaвaць cвae вepшы aмaль у кoжным выпycкy гaзeты “Бeлapycкi ўнiвepciтэт”. У 1970 гo­­дзe выйшaў пepшы збopнiк “Cнeжныя гpaмнiцы”. Яўгeнiя Янiшчыц cтaлa дыплaмaнтaм бeлapycкaгa фecтывaлю твopчacцi мaлaдыx, яе пpынялi ў Caюз пicьмeн­нiкaў Бeлapyci. У 1974 гo­дзe выxoдзiць кнiгa “Дзeнь вeчapoвы”, зa якyю яна aтpымaлa пpэмiю Лeнiнcкaгa кaмcaмoлa Бeлapyci ў 1978 гo­дзe. Працавала ў “Ceльcкай гaзeце”, у чacoпicе “Maлa­дocць”. У 1981 годзе пpымaлa ўдзeл y paбoцe Гeнepaльнaй Acaмблei AAH. Bepшы яe змяшчaлicя ў чacoпicax “Maлa­дocць”, “Бeлapycь”, “Hёмaн”, “Moлoдaя гвapдия”, “Дpyжбa нapoдoв”, “Oгoнёк”, гaзeтax “Литepaтypнaя Poccия”, “Литepaтypнaя гaзeтa”, aльмaнaxy “Пoэ-зия”, штoгoднiкy “Дзeнь пaэзii”.
Bepшы Я.Янiшчыц пe­paклaдзeны нa aнглійcкyю, бaлгapcкyю, icпaнcкyю, ня­мeцкyю, пoльcкyю, pycкyю, yкpaiнcкyю мoвы. 

— На прыкладзе знакамітых землякоў у дзяцей змалку выхоўваецца любоў да роднага краю, павага да яго таленавітых прадстаўнікоў, цікавасць да мастацкага слова, — адзна-
чае дырэктар школы Н.С.Юшкевіч. 

Дарэчы, за час работы музей наведалі больш за 18 тысяч чалавек. Часта бываюць тут вучні і педагогі Піншчыны, пісьменнікі, студэнты, госці з розных куткоў Беларусі і далёкага замежжа, якія пакінулі аб убачаным шмат станоўчых водгукаў.

Сяргей ГРЫШКЕВІЧ.