Дзесяць прадстаўнікоў Глыбоччыны прайшлі падрыхтоўку ў Нацыянальным дзіцячым тэхнапарку ў мінулым навучальным годзе, сёлета з кастрычніка па снежань — яшчэ сямёра, і столькі ж рыхтуюцца да змены ў студзені.
Сэрцам STEM-адукацыі ў рэгіёне можна ўпэўнена назваць раённую гімназію, на базе якой пад кіраўніцтвам настаўніцы інфарматыкі Лідзіі Раманчук з 2019 года працуе рэсурсны цэнтр лічбавай адукацыі. Лідзія Анатольеўна — яркая асоба, цікавая суразмоўца і дасведчаны прафесіянал, выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь і настаўнік-метадыст. Яна з тых педагогаў, хто ўмее захапіць вучняў сваім прадметам, таму што з’яўляецца для іх прыкладам і жыццёвым арыенцірам. Настаўніца вучыць, як з дапамогай інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій даследаваць навакольны і ўнутраны свет, працаваць індывідуальна і ў групе, пераканаўча абгрунтоўваць уласнае меркаванне, удасканальваць свае здольнасці, знаходзіць новыя ідэі і рашэнні ў розных сферах дзейнасці.
— Фарміраванне ў навучэнцаў пазнавальных інтарэсаў — у ліку самых важных задач адукацыі, і менавіта тут важная роля адводзіцца тэхналогіям, з дапамогай якіх мы атрымліваем і апрацоўваем інфармацыю, — разважае Лідзія Раманчук. — На занятках для актывізацыі пазнавальнай актыўнасці вучняў выкарыстоўваю розныя метады, але найбольш эфектыўнай мне ўяўляецца праектная дзейнасць. Бо паспяховым будзе той, хто здольны арганізаваць сваё жыццё як праект: убачыць далёкую і блізкую перспектывы, знайсці і прыцягнуць неабходныя рэсурсы, вызначыць план дзеянняў, а пасля яго ажыццяўлення аб’ектыўна ацаніць, ці ўдалося дасягнуць пастаўленых мэт, і рухацца далей. Іншымі словамі, дзіця тады вучыцца з захапленнем, калі заняткі цікавяць яго асабіста, змест навучання зыходзіць з рэалій жыцця, а вынік можна прымяніць на практыцы.
Чытайце матэрыял Таццяны Бондаравай у нумары ад 27 снежня 2022 года.