Дапаможа кубік Блума

- 10:00Адукацыйная прастора, Дашкольная адукацыя

Педагогам, якія шукаюць эфектыўныя сродкі грамадзянскага і патрыятычнага выхавання дашкольнікаў, выхавальнік-­метадыст дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці № 1 Магілёва Лілія Унук прапануе выкарыстоўваць кубік Блума і некаторыя іншыя традыцыйныя і інавацыйныя формы і метады навучання.

Дыдактычны дапаможнік кубік Блума распрацаваў амерыканскі навуковец і псіхолаг Бенджамін Блум, аўтар унікальнай сістэмы алгарытмаў педагагічнай дзейнасці. Прапанаваная ім тэорыя падзяляе адукацыйныя мэты на тры блокі: кагнітыўны, псіхаматорны і афектыўны. Інакш гэтыя мэты можна пазначыць як “ведаю”, “ствараю”, “умею”.

Для вырабу дыдактычнага дапаможніка кубік Блума спатрэбіцца звычайны куб любога памеру, грані якога пафарбаваны ў розныя колеры, а на іх напісана: “назаві”, “чаму”, “растлумач”, “прапануй”, “прыдумай”, “падзяліся”. Кубік Блума ўнікальны тым, што дазваляе фармуляваць пытанні самага рознага характару. Кідаць яго можа як педагог, так і выхаванцы. Грань, якая выпала, пакажа, якога тыпу пытанне варта задаць. Зручней арыентавацца па слове на грані кубіка,з яго і павінна пачынацца пытанне.

Чытайце матэрыял Надзеі Церахавай у нумары ад 7 лютага 2023 года.