Дасягнуць поспеху

- 13:15Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

Выпадковых поспехаў на алімпіядзе не бывае. Каб іх дасягнуць, трэба доўга і карпатліва працаваць. Такога меркавання прытрымліваецца настаўніца беларускай мовы і літаратуры гімназіі № 4 Магілёва Таццяна ДЗІНДЗІКАВА.

Вучні Таццяны Пятроўны — Ганна Сталярова, Яна Нікіфарава і Арцём Шумілаў — надоечы заваявалі тры дыпломы на абласным этапе рэспубліканскай алімпіяды. І такія вынікі яе навучэнцы дэманструюць даволі часта.

— У мінулым годзе мае выхаванцы таксама ўзялі тры дыпломы на вобласці, а пасля пацвердзілі свае веды на рэспубліканскім узроўні. Нямала перамог было і раней. У чым сакрэт пераможных выступленняў? Нейкай выразнай формулы ці алгарытму няма. Плённая праца — вось што галоўнае, — паведаміла Таццяна Дзіндзікава.

Па яе словах, падрыхтоўка да алімпіяды — справа працяглая і доўжыцца нават не адзін год. Здольных вучняў, якія цікавяцца роднай мовай і літаратурай, педагог пачынае выяўляць яшчэ ў 5 класе.

— З гэтых хлопчыкаў і дзяўчынак фармірую своеасаблівую каманду будучых алімпіяднікаў. Звычайна гэта невялікая група, 5—6 дзяцей. Прычым неабавязкова вучні-выдатнікі. Звяртаю ўвагу таксама на тое, як дзеці пішуць, размаўляюць, адказваюць на пытанні. А яшчэ на іх жаданне працаваць. Лічу, што захопленасць прадметам важна разгледзець менавіта на гэтым, пачатковым этапе. Тады і атрымліваецца выгадаваць алімпіядных зорачак, — упэўнена Таццяна Пятроўна.

 

Чытайце матэрыял Ганны Сінькевіч у нумары ад 27 студзеня 2023 года.