“Даверлівыя адносіны — гэта самае важнае”

- 11:13Інфармацыйная гадзіна

Пастаўленыя Беларуссю на абмеркаванне ў час 26-й летняй сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ пытанні — самыя злабадзённыя. Аб гэтым заявіў генеральны сакратар ПА АБСЕ Раберта Мантэла ў час нефармальнай сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.

“Тэматыка, якую Беларусь паставіла ў аснову для абмеркавання ў нашай арганізацыі, сёння самая злабадзённая — стабільнасць і бяспека ў рэгіёне. Гэта нагадвае тыя асноўныя задачы, якія ставяцца кіраўніцтвам нашай арганізацыі па падтрыманні і выбудоўванні даверлівых адносін паміж усімі краінамі-членамі. Мы ўсё часцей прыходзім да высновы, што няма адзінай формулы па выбудоўванні, фарміраванні даверу”, — сказаў Раберта Мантэла.

Паводле яго слоў, краінам для пачатку добра было б азадачыцца пытаннем выказвання даверу і павагі адно аднаму і, вядома ж, пазбягаць двайных стандартаў. “Даверлівыя адносіны — гэта самае важнае. Яны павінны ярка дэманстравацца ва ўсіх сітуацыях”, — падкрэсліў генеральны сакратар ПА АБСЕ.