Дэталёвы падыход

- 9:43Адукацыйная прастора, Інфармацыйныя тэхналогіі

Прафесію аператар ЭВМ навучэнцы Замастоцкай сярэдняй школы Мінскага раёна могуць атрымаць ужо ў старшых класах.

— Да мяне часта прыходзяць мае былыя выпускнікі, а зараз ужо студэнты ВНУ, дзякуюць, — расказвае педагог курса па прафесійнай падрыхтоўцы служачых “Аператар ЭВМ” Замастоцкай сярэдняй школы Мінскага раёна Вольга Самахвал. — Кажуць, што амаль ніхто з іх цяперашніх аднакурснікаў на пачатку навучання не ведаў камп’ютар так добра, як яны. Здзіўляліся — дзе вы гэта вывучалі? А ў іх ужо была сапраўдная спецыяльнасць! Наш курс дае такія добрыя базавыя веды работы на камп’ютары, што многія пасля школы лёгка паступаюць у тэхнічныя ўстановы адукацыі, выбіраюць IT-кірунак. Асвойваюць сумежныя спецыяльнасці — “Праграміст”, “Вэб-дызайнер”, “Адміністратар камп’ютарных сетак”, “Тэсціроўшчык праграмнага забеспячэння”. Ад нашага аграгарадка Замасточча ўсяго 15 мінут ехаць да Мінска, многія дзеці задоўга да выпуску арыентуюцца на паступленне ў сталічныя УВА — і ў гэтым наш курс ім вельмі дапамагае. 

Курс у Замастоцкай школе адкрыўся толькі 3 гады назад, для навучэнцаў 10—11 класаў, але хутка набірае папулярнасць — жадаючых становіцца больш.

 

Чытайце матэрыял Лізаветы Міцкевіч у нумары ад 9 снежня 2022 года.