Дзе расце баскетбольнае дрэва?

- 10:13Выхаванне, Выхаваўчая работа

Старажылы вуліцы Алібегава ў сталічным мікрараёне Паўднёвы Захад­-1, якія пераехалі ў іншую частку горада, не павераць сваім вачам, апынуўшыся сёння непадалёк знаёмых з дзяцінства сярэдніх школ № 67 ці № 145. 

На месцы былога стаптанага землянога футбольнага поля з куртатымі жмуткамі травы размясціўся новенькі, умяшчальны, шматфункцыянальны стадыён-прыгажун. Па сутнасці, цэлы спартыўны гарадок. І ўзнік ён тут на радасць школьнікам, навакольнай дзетвары і ўсім аматарам здаровага ладу жыцця, якія жывуць па суседстве, зусім не па шчупаковым загадзе.

Дзевяць цудоўных стадыёнаў, па адным у кожным раёне горада, было вырашана адкрыць у мінулым годзе ў Мінску ў адпаведнасці з даручэннем кіраўніка дзяржавы. Адзін з іх якраз і прапісаўся ў Маскоўскім, па адрасе: вуліца Алібегава, 5А. Спартыўны аб’ект прызначаны, як адзначалася першапачаткова, не толькі для школьнікаў, але і для ўсіх жыхароў раёна, каму даспадобы фізкультура і спорт.

Не сакрэт, што ў сталіцы здаўна склалася добрая традыцыя — у Дзень горада рабіць мінчанам знакавыя падарункі. Вось і ўрачыстае адкрыццё міжшкольнага стадыёна сярэдняй школы № 67 Мінска адбылося ў верасні мінулага года. 

Дырэктар сярэдняй школы № 67 Таццяна Каваленя расказвае:

— Школа наша пабудавана даволі даўно, у 1979 годзе, калі толькі ўзводзіўся мікрараён Паўднёвы Захад-1, і таму доўгі час галоўным адкрытым спартыўным збудаваннем лічылася просценькае земляное поле, дзе стаялі футбольныя вароты і невялікія лавачкі замест трыбун. Рэканструкцыя пачалася вясной мінулага года і была завершана ў жніўні.

 

Чытайце матэрыял Уладзіміра Пісаоава ў нумары ад 15 лістапада 2022 года.