Мер, якія прымаюцца па нарошчванні экспарту ў пошуку новых рынкаў збыту, пакуль недастаткова. Аб гэтым заявіў Прэм’ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.
Па выніках студзеня — верасня 2015 года экспарт тавараў і паслуг склаў 75,4 працэнта да аналагічнага перыяду мінулага года. У сувязі з гэтым кіраўнік беларускага ўрада ўказаў на тое, што мер, якія прымаюцца па нарошчванні экспарту і пошуку рынкаў збыту, пакуль недастаткова, неабходна далейшая канцэнтрацыя намаганняў у гэтым напрамку. Андрэй Кабякоў таксама адзначыў, што пры зніжэнні вартасных паказчыкаў экспарту з-за неспрыяльнай знешняй кан’юнктуры цэн па шэрагу таварных пазіцый назіраецца значны рост продажаў у фізічных аб’ёмах, напрыклад, нафтапрадуктаў, малака і вяршкоў, сыроў і тварагу.
Кіраўнік урада канстатаваў, што экспарт тавараў на новыя перспектыўныя рынкі прадаўжае дэманстраваць дадатную дынаміку (ён склаў $664 млн, або 118,4 працэнта да ўзроўню студзеня — верасня 2014 года). Таксама Андрэй Кабякоў падкрэсліў устойлівую тэндэнцыю фарміравання дадатнага сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі. Па выніках дзевяці месяцаў яно склала $1,2 млрд, або 2,9 працэнта ВУП.
Адзначаецца рост паставак на рынкі краін Азіі, Афрыкі. “Экспарт у краіны Усходняй Азіі павялічыўся на 27,4 працэнта, у тым ліку ў Кітай — на 37,8 працэнта. Пастаўкі ў Афрыку выраслі на 8,9 працэнта. Запатрабавана беларуская прадукцыя і ў дзяржавах Цэнтральнай і Паўночнай Амерыкі — экспарт вырас на 12,6 працэнта”, — сказаў ён.