Энергія спорту

- 10:05Людзі адукацыі, Суразмоўца, Суразмоўца

Настаўнік фізічнай культуры і здароўя Паўлавіцкай сярэдняй школы імя Р.А.Худалеева Кіраўскага раёна Валерый Вароніч ніколі не сядзіць на месцы. Яго неверагодная энергія і актыўнасць здзіўляюць, як і захопленасць педагогікай, школай і сваёй справай у цэлым.

Акрамя стандартных урокаў, Валерый Іванавіч паспявае і факультатывы, гурткі праводзіць, і персанальнымі трэніроўкамі з дзецьмі займацца, і суправаджаць вучняў на алімпіядах, спаборніцтвах. А ў вольны ад вучобы час педагог арганізуе для навучэнцаў цікавыя спартыўныя мерапрыемствы і рэгулярна адпраўляецца з імі ў края­знаўчыя паходы. Сур’ёзны, валявы, мэтанакіраваны, але пры гэтым адкрыты і ўсмеш­лівы, ён даўно заваяваў статус “любімы настаўнік” у сваіх вучняў.

 

У дзяцінстве ў Валерыя Вароніча было шмат захап­ленняў. Яго цікавіла ўсё навокал. Хлапчуком паспяваў наведваць розныя гурткі і секцыі: музычныя, спартыўныя, харэаграфічныя, авіямадэльныя… Аднак, калі прыйшоў час вызначацца з прафесійным шляхам, выбраў спорт.

— Але стаць вырашыў не спартсменам, а настаў­нікам. Бо падабалася далучаць да спорту іншых. А педагогіка дае магчымасць не проста займацца любімай справай, але і ўкладваць у вучняў увесь свой патэнцыял, — падзяліўся Валерый Іванавіч.

Атрымаўшы дыплом настаў­ніка, малады спецыя­ліст Вароніч па размеркаванні адправіўся ў родны Кіраўск. Аднак склалася так, што ў гарадскіх школах вакантных працоўных месцаў не аказалася. А вось у навучэнцаў з вёскі Паўлавічы якраз не было настаўніка фізкультуры.

— Калі толькі прыйшоў у Паўлавіцкую школу, думаў, што адпрацую тэрмін размеркавання і пасля знайду работу ў горадзе. Але праўду кажуць: няма нічога больш пастаяннага, чым часовае. У нас цудоўны калектыў і кіраў­ніцтва. Неяк незаўважна я прыкіпеў душой да гэтых мясцін, да сваіх вучняў, — расказаў Валерый Іванавіч.

 

Першае працоўнае месца ў выніку стала для Валерыя Вароніча адзіным. Да фізкультуры і спорту паўлавіцкіх хлопчыкаў і дзяўчынак ён далучае на працягу ўжо звыш трыццаці гадоў.

 

Чытайце матэрыял Ганны Сінькевіч у нумары ад 25 кастрычніка 2022 года.