Еўрасаюз гатовы пачаць работу па фарміраванні ўсёабдымнага пагаднення аб узаемадзеянні з нашай краінай

- 10:29Інфармацыйная гадзіна

Еўрапейскай палітыцы суседства і перагавораў аб пашырэнні ЕС Ёханес Хан заявіў на перагаворах з Прэм’ер-міністрам Беларусі Андрэем Кабяковым у Люксембургу аб гатоўнасці пачаць экспертную работу па фарміраванні асноўных элементаў усёабдымнага пагаднення аб узаемадзеянні Беларусі і Еўрапейскага саюза.

Акрамя таго, былі закрануты пытанні ўзаемадзеяння Беларусі з Міжнародным валютным фондам, у тым ліку якую дапамогу еўрапейскія інстытуты маглі б аказаць у развіцці гэтых перагавораў.

Ёханес Хан выказаў гатоўнасць ад імя Еўрасаюза аказваць садзейнічанне Беларусі ў правядзенні эканамічных пераўтварэнняў і стварэнні новых рабочых месцаў.

Гаворачы пра падрыхтоўку да саміту “Усходняга партнёрства”, еўракамісар падкрэсліў, што Беларусь сёння з’яўляецца адзінай з шасці стабільнай дзяржавай, на тэрыторыі якой няма ніводнага канфлікту. І гэта вельмі высока цэняць у ЕС.