Фарміраванне новага ўрада зацягнулася

- 11:11Інфармацыйная гадзіна

Пагадненне аб стварэнні кіруючай кааліцыі заключана ў Нідэрландах. Аб падпісанні дакумента аб’явіў прэм’ер-міністр Марк Рутэ.

Вядома, што ў кіруючую кааліцыю ўвойдуць Народная партыя за свабоду і дэмакратыю (НПСД), Хрысціянска-дэмакратычны заклік (ХДЗ), “Дэмакраты-66” (Д-66) і Хрысціянскі саюз (ХС).

Выступаючы перад журналістамі, Марк Рутэ заявіў, што дакумент “у самы бліжэйшы час будзе прадстаўлены спікеру ніжняй палаты парламента, а потым і грамадскасці”.

Між тым ужо на гэтым тыдні ў парламенце адбыліся дэбаты, па выніках якіх галоўны заканадаўчы орган практычна назначыў фарматарам (той, хто фарміруе ўрад) дзеючага прэм’ер-міністра Марка Рутэ, які з’яўляецца лідарам НПСД. Яго асноўнай задачай з’яўляецца фарміраванне новага ўрада. Чакаецца, што новы ўрад пачне выконваць свае абавязкі 23 кастрычніка.

З моманту выбараў у сакавіку да заключэння пагаднення прайшло 209 дзён. Гэта своеасаблівы рэкорд у гісторыі Нідэрландаў.