Падраздзяленні Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ) будуць задзейнічаны ў міратворчых місіях ААН. Аб гэтым заявіў на адкрыцці сумеснага вучэння з калектыўнымі міратворчымі сіламі (КМС) АДКБ “Непарушнае брацтва — 2016” намеснік генеральнага сакратара АДКБ Валерый Семерыкоў.
“Упершыню КМС АДКБ атрымаюць мандат Савета Бяспекі ААН і будуць дзейнічаць у крызісным рэгіёне ва ўзаемадзеянні з місіяй ААН. Не выключана магчымасць, што падраздзяленні АДКБ будуць задзейнічаны ў найбліжэйшы час”, — адзначыў намеснік генсакратара АДКБ. Паводле яго слоў, у гэты момант вядзецца работа па фарміраванні падраздзяленняў АДКБ па розных спецыяльнасцях. “Цяпер фарміруецца міратворчае паліцэйскае падраздзяленне пастаяннай гатоўнасці ў фармаце АДКБ, якое будзе гатова да выканання задач у адпаведнасці са стандартамі ААН”, — удакладніў Валерый Семерыкоў. Гэты напрамак дзейнасці будзе садзейнічаць павышэнню аўтарытэту ў цэлым АДКБ і ўсіх дзяржаў, якія ўваходзяць у АДКБ паасобку.