“18 гадоў запар свой дзень нараджэння я праводжу на Рэспубліканскай алімпіядзе па працоўным навучанні разам са сваімі вучаніцамі. І пакуль спыняцца не збіраюся!” У настаўніцы гімназіі Светлагорска Людмілы Лучыной свой сістэмны падыход да выкладання прадмета і падрыхтоўкі алімпіядніц, які не дае збояў шмат гадоў.
— У канцы навучальнага года прапаную творчыя ўрокі, на якіх вучаніцы дзеляцца на каманды і ствараюць Foldables. Гэта вырабы са згорнутых лісткоў паперы, на якіх дзяўчаты канспектуюць інфармацыю па пэўнай тэме са школьнай праграмы. Галоўная фішка — надаць незвычайную знешнюю форму вырабу, напрыклад, зрабіць вазончык з кактусам. Ён раскрываецца, а там канспект, якім я потым дазваляю карыстацца падчас праверачных работ. Часам дзеці самі здзіўляюцца таму, якія незвычайныя і прыгожыя Foldables атрымаліся.
— Дзелавыя гульні. Яны нагадваюць хутчэй тэатральнае дзейства, у якім я таксама прымаю самы непасрэдны ўдзел. Напрыклад, тэма ўрока ў 5 класе “Зніманне мерак”. Можна паказаць на манекене, як гэта рабіць правільна, а можна ўзяць на сябе ролю кліенткі, якая прыйшла ў атэлье, а вучаніцы тут закройшчыцы. Я магу быць то нахабнай, то сарамлівай асобай. І дзяўчаты вучацца не толькі знімаць меркі, але і знаходзіць падыход да чалавека. Калі выступаю ў якасці закройшчыцы, звяртаю ўвагу на іх фігуру, акуратна расказваю, як важна правільна сядзець, берагчы паставу, здороўе.
Чытайце матэрыял Марыны Жданавай у нумары ад 7 лютага 2023 года.