Галоўнае — захаванне прыярытэту сацыяльна арыентаванай палітыкі

- 14:48Інфармацыйная гадзіна, Рознае

Адной з задач, пастаўленых на Усебеларускім народным сходзе, будзе захаванне прыярытэту сацыяльна арыентаванай палітыкі. Такое меркаванне выказаў намеснік прэм’ер-міністра Анатоль Калінін.

“Усебеларускі народны сход — гэта знакавая палітычная падзея ў нашай краіне, у ходзе якой будуць пастаўлены новыя задачы на доўгатэрміновую перспектыву. Самае галоўнае — захаванне прыярытэту сацыяльна арыентаванай палітыкі”, — сказаў Анатоль Калінін. Што тычыцца эканомікі, ключавымі стануць пытанні зніжэння затрат, павышэння эфектыўнасці і пашырэння экспартнага патэнцыялу.

Віцэ-прэм’ер адзначыў, што на Усебеларускім народным сходзе перад урадам, кіруючымі кадрамі будуць пастаўлены канкрэтныя задачы, якія трэба вырашаць разам з грамадзянамі. Сумесная работа ў гэтым напрамку дасць магчымасць больш эфектыўна і актыўна працаваць у цяперашніх умовах.
Сярод дасягненняў папярэдняй пяцігодкі Анатоль Калінін назваў інтэнсіўнае жыллёвае будаўніцтва, шырокамаштабнае развіццё сістэмы аховы здароўя і адукацыі.