Ганаруся Міншчынай! Люблю Беларусь!

- 13:06Портфолио

Першы ўрок Я вырас тут, і край мне гэты дарагі” (10—11 класы)

Ала Жыліч, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства Бараўлянскай сярэдняй школы №3 Мінскага раёна.

Мэта ўрока: спрыяць фарміраванню ў вучняў пачуцця гонару за дасягненні беларускай дзяржавы за гады незалежнасці, выхаванне актыўнай грамадзянскай пазіцыі і адказнасці за лёс сваёй краіны, ініцыятыўнасці і творчай актыўнасці; засяродзіць увагу на міралюбівай палітыцы беларускай дзяржавы.

Форма правядзення: ролевая гульня. (Вучні выступаюць у ролі вядучых інфармацыйна-пазнавальнага канала).

Абсталяванне (на выбар настаўніка): камп’ютар з выкарыстаннем сеткі інтэрнэт для прагляду відэаролікаў: “Спорт в Беларуси”
(https://youtube/Cg2HPOt0kAE?t=31),“Наша.Незалежнае” www.youtube.com/watch?v=i9ShUfkpqAA,“Беларусь помнит”, падрыхтаваны Белтелерадиокомпанией https://www.tvr.by/videogallery/khronikalno-dokumentalnye/belarus-pomnit/aleksandra-andreevna-malyshko/;

прэзентацыі: “Галоўныя дасягненні Беларусі за гады незалежнасці”, “Ганаруся Міншчынай! Люблю Беларусь!”, ілюстраваная карта Беларусі.

Музычнае суправаджэнне: мелодыя на цымбалах у запісе В.Іванова “Спеў дубраў”.

Афармленне класа: ілюстраваная карта Беларусі, дзяржаўная сімволіка, фотавыстава “Ганаруся Міншчынай! Люблю Беларусь” (на фотавыставе размяшчаюцца фотаздымкі, прадстаўленыя вучнямі, дзе яны сфатаграфаны каля замкаў, цудоўных храмаў,тарадаўніх інжынерных збудаванняў, са знакамітымі людзьмі, на фоне прыродных пейзажаў з розных куткоў Міншчыны і Беларусі).

На мерапрыемства пажадана запрасіць ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў інтэрнацыяналістаў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў кіравання, старшыню сельскага Савета, ветэранаў працы, спартсменаў і іншых вядомых і знакамітых асоб.

Ход урока

Аб добрай славе Беларусi

У свецезнаюцьнездарма!

(Ніл Гілевіч)

Настаўнік: Добры дзень, паважаныя вучні і госці! Віншую вас з пачаткам навучальнага года, з Днём ведаў! Па традыцыі наш першы ўрок прысвечаны нашай Радзіме — Беларусі. І я прапаную вам паслухаць шчырае прызнанне ў любові да роднай зямлі вядомага беларускага паэта Ніла Гілевіча. (Падрыхтаваны вучань чытае пад музыку верш, ствараючы адпаведны настрой (можна выкарыстаць музыку А. Іванова “Спеў дубраў”).

Паклон табе, мой беларускі краю!

Ты — мой, я — твой: ад роду і навек.

Я зноў і зноў да сэрца прыкладаю

Твой ліст дубовы — як чароўны лек.

За хлеб, што ем, за песні, што спяваю,

За шчасце звацца іменем тваім —

Паклон, паклон табе, мой родны краю!

Ты — мой, я — твой: усюды і ва ўсім!

Настаўнік. Лепш, напэўна, і не скажаш.

Гэтыя пранікнёныя радкі беларускага паэта сугучны з тэмай нашага урока “Я вырас тут, і край мне гэты дарагі”, з тэмай Года малой радзімы. Гэта выражэнне любові да роднага краю, бацькоўскай зямлі, бо для кожнага з нас Беларусь самая ласкавая і непаўторная. І дзе бы мы ні апынуліся пазней, мы заўсёды будзем чакаць сустрэчы са сваёй радзімай. Гэтыя знаёмыя з маленства мясціны, дзе мы жывём, — і ёсць часцінка таго вялікага і святога, што мы называем Бацькаўшчынай.

І. Арганізацыйны этап.
Настаўнік. Сённяшні ўрок мы правядзём у форме ралевой гульні “Тэлевiзiйны канал. МЫ- Беларусы.ТV” . Сёння тэматычны выпуск нашага канала прысвечаны Беларусі – такому непаўторнаму азёрна-лясному краю.

З галоўнымі навінамі вас пазнаёмяць вядучыя і карэспандэнты канала (прозвішчы вучняў). Дызайнеры (прозвішчы вучняў) займаліся эстэтычным афармленнем тэлевізійнага рэпартажу. Вашай увазе яны падрыхтавалі прэзентацыі, падборку відэаролікаў, выставу.

ІІ. Ралевая гульня “Тэлевiзiйны канал МЫ-Беларусы.ТV”.
Вядучы 1. Мы, маладое пакаленне, ганарымся нашай прыгожай Беларуссю. Гонар за родную зямлю не можа пачацца па волі кагосьці іншага або стварацца спецыяльнымі законамі. Ён бярэ свой выток з сэрца, душы чалавека разам з любоўю да роднага дома, духмянага хлеба, блакітнага льнянога палетка і шуму дуброў. А ганарыцца беларусам ёсць чым. Якая яна, наша Беларусь ХХІ стагоддзя? 

Блок І. “Беларусь — мой гонар!”
Выступленне суправаджаецца прэзентацыяй “Галоўныя дасягненні Беларусі за гады незалежнасці” (7-10 слайдаў, на якіх адлюстраваны самыя значныя падзеі з гісторыі сучаснай Беларусі: святкаванне Дня Незалежнасці, прэстыжныя спартыўныя спаборніцтвы, разнастайныя культурныя міжнародныя мерапрыемствы, беларускія брэнды, Нацыянальная бібліятэка і інш.).

Карэспандэнт 1(прозвішча вучня).

1. Беларусь — міралюбівая краіна. Наша краіна прайшла нялёгкі гістарычны шлях станаўлення сваёй дзяржаўнасці і суверэнітэту, адстаяла права самастойна вырашаць свой лёс. І сёння, у ХХІ стагоддзі, мы з вамі жывём у суверэннай, незалежнай Беларусі. Здабыўшы незалежнасць, Беларусь будавалася і развівалася ва ўмовах складаных геапалітычных, эканамічных, грамадскіх, рэгіянальных і глабальных трансфармацый.

Беларусь першая на пастсавецкай прасторы добраахвотна адмовілася ад
размяшчэння на яе тэрыторыі ядзернай зброі. Бяз’ядзерны статус дзяржавы
замацаваны ў Канстытуцыі. Галоўнае для нашай краіны — міралюбівая
шматвектарная знешняя палітыка. Наша краіна — адна з нямногіх на
пастсавецкай прасторы дзяржаў, якая не мае памежных спрэчак з суседзямі,
міжрэлігійных канфліктаў, дыскрымінацыі грамадзян па моўнай прыкмеце.

На міжнароднай арэне Рэспубліка Беларусь выступае ў ролі адказнага і надзейнага партнёра, які жадае ўсім народам міру і дабра. Галоўнымі прыярытэтамі развіцця беларускай дзяржавы з’яўляюцца дабрабыт народа, міралюбівая знешняя палітыка, нацыянальная бяспека. За гады незалежнасці Рэспублікі Беларусь удалося захаваць і прымножыць нацыянальнае багацце.

Карэспандэнт 2 (прозвішча вучня).

2.Эканоміка Беларусі. Рэспубліка Беларусь — экспартнаарыентаваная
дзяржава з развітай прамысловасцю, сельскай гаспадаркай і сектарам
паслуг. Найважнейшымі экспартнымі пазіцыямі з’яўляюцца прадукты
нафтаперапрацоўкі, калійныя ўгнаенні, грузавыя аўтамабілі, трактары,
шыны, малочная і мясная прадукцыя, мэбля і лесаматэрыялы. У краіне
маюцца значныя напрацоўкі ў сферы высокіх тэхналогій. Выгаднае геаграфічнае становішча краіны стала асновай дынамічнага развіцця лагістычнай сферы. Прадукцыя з маркай “Зроблена ў Беларусі” вядома ў 181 краіне. Можна нагадаць такія беларускія брэнды, як “БелАЗ”, “МАЗ”, трактар “Беларус”, “Белкамунмаш”,“Амкадор”, “Атлант”, “Беларуськалій”.

“Беларуськалій” — гэта не проста брэнд, гэта нацыянальны здабытак. Паводле дадзеных Міжнароднай асацыяцыі ўгнаенняў, прадпрыемства выпускае 1/7 частку ад сусветнага запасу калійных угнаенняў, якія экспартуюцца ў больш чым 70 краін. Далёка за мяжой вядомы папулярныя маркі абутку і адзення “Белвест”, “Мілавіца”, “Контэ”, высакаякасныя прадукты харчавання, якія выпускаюць прадпрыемствы “Савушкін прадукт”, “Санта Брэмар”, “Камунарка” і інш. Брэнды Беларусі карыстаюцца шырокай папулярнасцю сярод пакупнікоў з розных краін свету і займаюць высокія месцы на міжнародных выставах, конкурсах, спаборніцтвах.

Адным з самых вядомых брэндаў з’яўляецца БелАЗ. У краіне распрацаваны “суперцяжкі” кар’ерны самазвал БелАЗ грузапад’ёмнасцю 450 тон, які чакаюць у многіх краінах свету: Расіі, Казахстане, Украіне.

 Пабудаваны завод па вытворчасці сучасных чыгуначных электрацягнікоў (такія цягнікі ўжо сталі на рэйкі нашай краіны). Беларусь будуе сваю атамную электрастанцыю. Энергетычны пуск першага рэактара з уключэннем у беларускую энергасiстэму запланаваны ўжо ў гэтым годзе.

Паступова адрадзілася вёска, з’явіліся аграгарадкі. Беларусь экспартуе насенне і алей рапсу, ільновалакно, бульбу, гародніну, а таксама мяса-малочныя прадукты. Значныя сродкі ўкладзены ў дзяржаўную праграму развіцця малых гарадоў.

Паводле звестак апошняга дакладу Сусветнага банка, Беларусь увайшла ў лік дзесяці вядучых краін свету па правядзенні рэформ, спрыяльных для бізнесу. У нашай краіне паспяхова рэалізуюцца інавацыйныя інвестыцыйныя праекты з шырокім прыцягненнем замежнага капіталу. Адзін з такіх праектаў — стварэнне Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка “Вялікі камень”, які ўжо назвалі жамчужынай Эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Пытанне. Назавіце, з якімі краінамі ў нас склаліся найбольш цесныя
эканамічныя сувязі? (Адказы вучняў).

Карэспандэнт 3 (прозвішча вучня).

3. Беларусь спартыўная.

У нашай рэспубліцы фізічнай культуры і спорту надаецца вялікая значэнне. Пра гэта гавораць высокія дасягненні беларусаў на міжнародных спаборніцтвах, наяўнасць спартыўных збудаванняў сусветнага класа. Палітыка нашай дзяржавы накіравана на тое, каб усе мелі магчымасць займацца спортам. У краіне функцыянуе больш за 23 000 аб’ектаў фізкультурна-спартыўнага прызначэння: стадыёны, басейны, спартыўныя залы і манежы, лядовыя арэны. “Мінск-Арэна” — адзін з самых сучасных комплексаў у Еўропе. Менавіта яна стала асноўнай пляцоўкай чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 г. і ІІ Еўрапейскіх гульняў у 2019 г. Відэаролік. “Спорт в Беларуси” (https://youtube/Cg2HPOt0kAE?t=31).

Карэспандэнт 4 (прозвішча вучня).

 4.Ахова здароўя – прыярытэт дзяржаўнай палiтыкi

Адной з асноўных задач беларускай дзяржавы з’яўляецца захаванне і ўмацаванне здароўя нацыі. Сістэма аховы здароўя Рэспублікі Беларусь захавала дзяржаўны характар з бюджэтнай сістэмай фінансавання аховы здароўя. У краіне функцыянуюць амаль 600 арганізацый аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах і каля 1,5 тыс. амбулаторна-паліклінічных арганізацый, 134 станцыі хуткай медыцынскай дапамогі.

 У краіне працуюць рэспубліканскія навукова-практычныя цэнтры (РНПЦ): “Кардыялогія”, “Маці і дзіця”, “Трансплантацыі органаў і тканак”, “Неўралогіі і нейрахірургіі”, “Траўматалогіі і артапедыі” і іншыя. У іх забяспечана цесная сувязь навукі і практыкі, без якой не было б такой колькасці ўкараненняў новых тэхналогій у лячэнне і дыягностыку захворванняў. У Беларусі распрацаваны прэпарат для лячэння раку крыві ў дзяцей — “Клафарабін”.

На лячэнне ў Беларусь прыязджаюць грамадзяне з многіх краін свету, у тым ліку з Расійскай Федэрацыі, Украіны, Казахстана, Літвы, Узбекістана, ЗША, Кітая і іншых.

 Зараз усе нашы медыкі аб’ядналіся ў барацьбе з каранавіруснай інфекцыяй. Беларускія ўрачы за гэты перыяд набылі каштоўны вопыт і ўпэўненасць у тым, што краіне пад сілу справіцца з выклікам пад назвай COVID-19. Яны проста выконваюць сваю працу і не лічаць сябе героямі. Шчаслівыя твары выздаравелых пацыентаў – найлепшая ўзнагарода для іх.

 Давайце мы скажам сёння дзякуй медыкам за кругласутачную працу ў перыяд пандэміі каранавірусу. Нізкі паклон вам і бясконцая падзяка.

 (Пажадана выразіць сваю падзяку апладысментамі).

Карэспандэнт 5 (прозвішча вучня).

5. Адукацыя і культура.

Сучаснае культурнае жыццё Беларусі дынамічнае і разнастайнае. На працягу многіх гадоў Рэспубліка Беларусь выступае арганізатарам розных фестываляў, займаецца ўсебаковай падтрымкай сацыякультурных праектаў, галоўная мэта якіх аб’яднаць творчых людзей з розных краін, праз мастацтва дасягнуць узаемаразумення і міру. Адным з такіх фестываляў з’яўляецца “Славянскі базар” у Віцебску — міжнародны фестываль розных відаў мастацтва. Імкненне да духоўнага яднання народаў падкрэслівае дэвіз фестывалю: “Праз мастацтва — да міру і ўзаемаразумення”. Штогод у першую нядзелю верасня у краіне праводзіцца Дзень беларускага пісьменства.

 Беларуская адукацыя высока цэніцца ва ўсім свеце, таму навучанне ў Беларусі прываблівае мноства замежных студэнтаў. У сістэме адукацыі Беларусі выкарыстоўваюцца дзве афіцыйныя мовы  руская і беларуская. Нацыянальная бібліятэка — візітная картка Беларусі. Сёння гэта не толькі найбагацейшы збор кніг (каля 9 млн. экзэмпляраў на больш чым 80 мовах), але і вялікі мультыфункцыянальны цэнтр, дзе спалучыліся высокія тэхналогіі, ультрасучасны дызайн і незвычайная архітэктура.

Відэаролік “Наша. Незалежнае”.www.youtube.com/watch?v=i9ShUfkpqAA

Вядучы 2. А зараз запрашаем усіх жадаючых да нашага “Актуальнага мікрафона”. Прапанум абмеркаваць наступнае пытанне: якім вы бачыце ўласны ўклад у росквіт сваёй краіны?

Выступленні гасцей.

 Блок ІІ. Падзея года. Вялікай Перамозе  75!

Настаўнік. Якой самай значнай падзеяй адметны 2020 год? (адказы вучняў суправаджаюцца каментарыем настаўнiка або дадатковымi пытаннямi.)

Вядучы 1. У 2020 годзе Рэспубліка Беларусь адзначыла 75-ую гадавіну Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Гэта перамога дасталася нам дарагой цаной… Менавіта Беларусь у чэрвені 1941 года першай сустрэла ўдары нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Другая Сусветная вайна стала самай кровапралітнай у гісторыі чалавецтва, знішчыла каля 50 мільёнаў людзей, яна змяніла палітычную карту свету і ход гісторыі, а таксама нясцерпным болем адбілася ў памяці людзей. За гады вайны Беларусь страціла кожнага трэцяга жыхара, былі спалены і зруйнаваны 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак. На тэрыторыі Беларусі нямецка-фашысцкія захопнікі стварылі больш за 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння людзей, правялі звыш 140 карных аперацый, але беларусы і ўвесь савецкі народ не здаваўся, а ўстойліва і мужна ўсімі сіламі абаранялі сваю Радзіму. Вайна закончылася 9 мая 1945 года. Гэты свяшчэнны для ўсіх нас дзень — Дзень Перамогі.

Вядучы 1. Госці, якія прыязджаюць ў Беларусь, бачаць, як далікатна тут ставяцца да памяці аб Вялікай Айчыннай вайне і як берагуць мір, заваяваны коштам мільёнаў жыццяў… У Беларусі праз шматлікія дзесяцігоддзі памяць пра подзвіг народа святая! У кожнай беларускай сям’і памятаюць сваіх бацькоў і дзядоў, якія самааддана ваявалі за волю. Менавіта ім мы ўдзячны за наша жыццё!

Вядучы 2. У вас таксама есць магчымасць аддаць даніну памяці ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і наведаць гераічныя месцы Беларусі: знак мужнасці і смутку Брэсцкую крэпасць, мемарыял у памяць спаленых вёсак Хатынь, комплекс Лінія Сталіна з абарончымі збудаваннямі і ваеннай тэхнікай, Беларускі Дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама іншыя знакавыя славутасці ваеннай тэматыкі.

Відэаролік “Беларусь помнит”, падрыхтаваны Белтелерадиокомпаниейhttps://www.tvr.by/videogallery/khronikalno-dokumentalnye/belarus-pomnit/aleksandra-andreevna-malyshko/

Пытанне. У святочныя дні мы гаварылі ветэранам: “Дзякуй за Перамогу!” А што канкрэтна трэба рабіць, каб быць удзячнымі за мір, свабоднае і годнае жыццё? (Адказы вучняў).

Блок ІІІ. Міншчына  наша малая радзіма.

Настаўнік. Вялікая Радзіма складаецца з мноства маленькіх куткоў і куточкаў, якія для кагосьці з’яўляюцца лепшымі ў свеце, самымі дарагімі, адзінымі. Немагчыма ведаць сваю Радзіму, калі не ведаеш свой родны кут, сваё акружэнне. Якое месца мы займаем у свеце, дзе знаходзіцца наш кавалачак зямлі? (Музычная застаўка, выходзяць вядучыя).

Вядучы 1. Міншчына — наша малая радзіма. Гэта адзін з самых маляўнічых і цікавых куткоў Беларусі. Мінская зямля шчодрая на прыгажосць прыроды, працавітых і мужных людзей. Гісторыя нашага краю звязана з многімі цікавымі падзеямі. Запрашаю вас прайсціся па сцежках мінскай зямлі і пазнаёміцца з некаторымі гісторыка-культурнымі аб’ектамі нашага краю і яго таленавітымі людзьмі.

 Вядучы 2. Прапаную вам скласці візітную картку Міншчыны (прадстаўляецца ў выглядзе празентацыі “Ганаруся Міншчынай! Люблю Беларусь!”) .

Міншчына на карце Беларусі.

Слайд 1. Мінскі раён адзін з самых буйных рэгіёнаў Рэспублікі Беларусь і па тэрыторыі, і па насельніцтву. Найбольш папулярная яго назва —Прысталічча. У сучасных межах — з 2003 года. Працягласць Мінскага раёна з поўначы на ​​поўдзень складае больш за 66 км, з захаду на ўсход каля 60 км.

Плошча Мінскага раёна — 190 тыс. га. Сумарная плошча населеных пунктаў Мінскага раёна амаль у 3,5 разы перавышае плошчу Мінска. Колькасць насельніцтва раёна на 1 студзеня 2020 года склала 240 064 чалавека.

Міншчына сучасная.

Слайд 2. Мінскі раён вядомы ў рэспубліцы як найважнейшы аграпрамысловы комплекс, які спецыялізуецца на вытворчасці малака, мяса, яек, збожжа, бульбы, цукровых буракоў, гародніны. Сёння ў раёне 14 сельскагаспадарчых арганізацый і 76 фермерскіх гаспадарак. На працягу многіх гадоў стабільныя вынікі паказваюць наступныя сельскагаспадарчыя прадпрыемствы: МРУП “Агракамбінат “Ждановічы”, ААТ “Гастэлаўскае”, ААТ “Ігнатычы”, ААТ “Шчомысліца”, КСУП “Мінская агароднінная фабрыка”, ААТ “РАПС”.

Слайд 3. На тэрыторыі раёна працуюць прадпрыемствы, якія выпускаюць імпартазамяшчальную прадукцыю: група кампаній “Алютэх” (металаканструкцыі і профілі з алюмініевых сплаваў), ЗПУП “Косвік” (паркет), ТАА “Медіндустрыя сэрвіс” (медыцынская мэбля), ТАА “Заслаўскі лакафарбавы завод” (фарба), ТАА “Майстар Флекс” (стужка ўпаковачная з друкаваным малюнкам), ТАА “Эфектыўныя сістэмы ўпакоўкі” (ПЭТ-прэформ поліамідная штучная абалонка), СП ЗАТ “Юнісан” (аўтамабілі) і іншыя.

Бараўляны — тэрыторыя надзеі.

 Слайд 4.

 Бараўляны сельскі Савет знаходяцца ўсяго за некалькі кіламетраў ад Мінска.Гісторыя гэтай мясцовасці звязана з медыцынай. Тут размешчана адразу некалькі буйных устаноў аховы здароўя: Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі, Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М.М.Аляксандрава, Мінская абласная клінічная бальніца (дзіцячая і дарослая) і інш. Сёння РНПЦ АМР імя М. М. Аляксандрава — найбуйнейшая даследчая медустанова Беларусі. Штогод тут выратоўваюць тысячы людзей ад ракавых захворванняў.

Гісторыка-культурная спадчына.

 Слайд 5.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 кастрычнiка 2006 года № 591 «Аб змяненні межаў Мінскага раёна» да Мiнскага раёну быў далучаны горад Заслаўе.

 Багаты сваёй старажытнай гісторыяй Заслаўе, у якім размешчаны гісторыка-культурны музей-запаведнік “Заслаўе”. У яго склад уваходзяць музейна-выставачны і два этнаграфічныя комплексы “Млын” і “Кузня”, курганныя могільнікі (X-XII ст.ст.), гарадзішча “Замэчак” (X-XI ст.ст.), гарадзішча “Вал” (XI -XVII ст.ст.), Спаса-Праабражэнская царква (былы кальвінскі збор), касцёл Нараджэння Панны Марыі XVII ст. Штогод, пачынаючы з 2001 года, у Заслаўе праводзіцца фестываль камернай музыкі, арганізатарам і кіраўніком якога з’яўляецца народны артыст Рэспублікі Беларусь, прафесар Міхаіл Фінберг.

 Слайд 5.Асаблівая месца займае гісторыка-культурны комплекс «Лінія Сталіна». Гэта адзін з самых вядомых музейных комплексаў Беларусі пад адкрытым небам. У ваенна-гістарычным музеі сабрана найбольш поўная ў Беларусі экспазіцыя, якая стаяла на ўзбраенні ў розныя гады, пачынаючы з часоў вайны, ваеннай тэхнікі, артылерыі, танкаў, авіяцыі, стралковай зброі.

Мінскі раён-цэнтр падрыхтоўкі Алімпійскіх чэмпіёнаў і не толькі…..

Слайд 6.ГонарМіншчыны – спартыўная інфраструктура. Фізкультурна-спартыўныя збудаванні адпавядаюць сусветнаму класу. На іх базе праводзяцца спартыўныя спаборніцтвы рэспубліканскага і міжнароднага маштабаў.

 Сярод найбольш вядомых фізкультурна-спартыўных комплексаў — Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту “Раўбічы”. Тэрыторыю, на якой размешчаны спорткомплекс, нярэдка называюць “беларускай Швейцарыяй”, паколькі пралягае яна сярод унікальнай і непаўторнай прыроды. Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі коннага спорту і конегадоўлі ў Ратамцы, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па вяслярных відах спорту ў Заслаўе, Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па водналыжным спорце.

Міншчына культурная

Слайд 7. Раён славіцца сваімі аматарскімі творчымі калектывамі, якія створаны амаль у кожным населеным пункце. Найбольш вядомыя з іх заслужаныя аматарскія калектывы Рэспублікі Беларусь — фальклорны ансамбль “Крупіцкія музыкі” Крупіцкія ЦК імя заслужанага работніка культуры Рэспублікі Беларусь В.Н.Грома і ансамбль песні і танца “Спатканне” Пятрышкаўскага сельскага дома культуры.

Славутыя імёны Міншчыны

Слайд 8. У цэнтральным рэгіёне нарадзіліся многія знакамітыя людзі, якія праславілі не толькі Міншчыну, але і ўсю Беларусь. Ёсць сярод іх дзеячы культуры, вучоныя, вынаходнікі, ваеннаначальнікі, касманаўты, спартсмены.

Гэта класікі беларускай літаратурыЯнка Купала і Якуб Колас, беларускі пісьменнік і грамадскі дзеячАлесь Адамовіч, класік беларускай дзіцячай літаратуры Васіль Вітка , касманаўт, двойчы Герой Савецкага Саюза, ганаровы грамадзянін Мінскай вобласці Уладзімір Кавалёнак, народны паэт Беларусі Ніл Гілевіч ( радкі з яго верша “Я — беларус” сталі эпіграфам нашага мерапрыемства) і іншыя. Выступленні гасцей.

 Настаўнік. А зараз запрашаем вас заглянуць на нашу фотавыставу з цікавай назвай “Ганаруся Міншчынай! Люблю Беларусь!”. На выставе прадстаўлены цікавыя фотаздымкі, аўтарамі якіх з’яўляюцца вашы аднакласнікі. Фотаздымкі знаёмяць нас з цудоўнымі мясцінамі нашай малой радзімы, са знакамітымі людзьмі, якія жывуць тут, гістарычнымі і культурнымі помнікамі. Дзякуй усім за магчымасць акунуцца ў гэтую чароўную атмасферу і пабываць у тых месцах, дзе былі зроблены здымкі.

 (У час знаёмства з выставай можна задаць вучням пытанне: “Назавіце вядомыя культурныя і гістарычныя аб’екты нашай краіны, побач з якімі вы хацелі б сфатаграфавацца ўсім класам, каб падарыць гэтыя фатаздымкіі сваім аднагодкам з іншай краіны”. Аргументуйце свой выбар.)

IV. Падвядзенне вынікаў.

Вядучы 1. Наша Радзіма — гэта Беларусь, самая прыгожая, самая любая краіна. І як сказаў наш Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка: “Шмат ёсць краін на свеце, але толькі пад небам Бацькаўшчыны ты зможаш знайсці сваё месца, раскрыць свае здольнасці, творчай працай прынесці найбольшую карысць грамадству і адчуць сябе па-сапраўднаму шчаслівым. Я веру, што ты прыкладаеш усе намаганні, каб стаць вартым грамадзянінам сваёй Айчыны”.

Настаўнік. Дзякуй усім за плённую працу. Помніце: зямля нашых бацькоў — гэта наша зямля, яна ў нашых руках, і толькі ад нас з вамі залежыць, якой яна будзе ў будучым. Толькі вы самі павінны пабудаваць свой “дом” у шырокім сэнсе слова. І будзе гэта замак з пяску ці сучаснае збудаванне з самых трывалых матэрыялаў – залежыць ад вас. Я ўпэўнена, што ў будучыні вы выявіце сябе сапраўднымі творцамі і выдатнымі грамадзянамі сваёй краіны, а пакуль я жадаю вам поспехаў і выканання вашых жаданняў.

А закончыць нашу сустрэчу мы хацелі б песняй “Мы народ гэтай ганаровай і моцнай краіны!” (гімн 5 Усебеларускага народнага сходу, youtube.com. у выкананні А. Хлястова).