Ганаруся прадзедам

- 10:08Выхаванне, Выхаваўчая работа

Сярод фіналістаў рэспубліканскага конкурсу “Гартаючы старонкі сямейнага альбома” — некалькі настаўніцкіх сем’яў. У прыватнасці, Таццяны Мікалаеўны Пракапені з сярэдняй школы № 5 Мастоў. Пад яе кіраўніцтвам дачка Паліна, вучаніца 7 класа, даследавала лёс прадзеда-­франтавіка.

Абарона фінальных праектаў невыпадкова адбылася ў пачатку лістапада, калі беларусы адзначаюць Дзяды. Менавіта жыццё сваіх продкаў у гады Вялікай Айчыннай вайны даследавалі ўдзельнікі конкурсу. Вывучаліся сямейныя архівы, рэліквіі і фотаздымкі, дзённікі і лісты, успаміны родных і сваякоў, збіралася інфармацыя на тэматычных сайтах. Работа была праведзена маштабная. Калі аб’яднаць усе конкурсныя праекты, то атрымаецца сапраўдны летапіс народнага подзвігу.

Наша выданне неаднаразова звярталася да тэмы вывучэння настаўнікамі сямейных архіваў, бо якраз з даследавання радаводаў і пачынаецца захапленне мінулым, якое потым перарастае ў прафесію. Так адбылося і ў жыцці настаўніцы гісторыі Таццяны Мікалаеўны Пракапені. Яшчэ ў школьныя гады ра­зам з бацькамі яна складала радавое дрэва. Збор звестак аб продках працягнуўся падчас вучобы на гістфаку Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Потым эстафету захавання сямейнай памяці яна перадала дзецям. Сын Яўген, сёння ўжо студэнт (таксама ГрДУ), у школьныя гады рэгулярна ўдзельнічаў у вучнёўскіх даследчых канферэнцыях. Актыўна вывучае гісторыю сям’і і яго сястра Паліна.

 

Чытайце матэрыял Ігара Грэчкі ў нумары ад 18 лістапада 2022 года.