Гармонія з хаосу

- 9:39Выхаванне, Дадатковая адукацыя

У чым сакрэт поспеху выхаванцаў студыі выяўленчага мастацтва “Натхненне”?

“Тут дамінанта — круг. Таму і далей будуць кругі. Рытм адчуваеш? Самой падабаецца? Мне таксама падабаецца”.

Назіраю за тым, як з дзяўчынкамі-падлеткамі, якія займаюцца ў студыі выяў­ленчага мастацтва “Натхненне”, на прафесійнай мове размаўляе член Саюза мастакоў Рэспублікі Беларусь Анжаліка Шабалтас. Дванаццаць гадоў яна працуе педагогам дадатковай адукацыі Гомельскага дзяржаўнага абласнога палаца творчасці дзяцей і моладзі.

“Тут у цябе ўсё аднолькава — тры паласы ідуць — ніякіх акцэнтаў няма, — працягвае тлума­чыць вучаніцы Анжаліка Мікалаеўна. — А калі ты зробіш вось такую сетачку — зусім па-іншаму ўсё зайграе”. 

Ужо звяртаючыся да мяне, мастак адзначае: “Паглядзіце, яшчэ адна работа атрымалася на выдатна!”

Выкладчыца простых шляхоў не шукае. Яна прапанавала стварыць аўтапартрэт, выкарыстоўваючы падыходы і тэхніку прадстаўнікоў абстракцыянізму і мадэрну. Цяпер адна група дзяўчат заканчвае разбірацца з рознымі кірункамі творчасці Васіля Кандзінскага, а другая ўжо ўзялася за асваенне мастацкіх прыёмаў Густава Клімта і Альфонса Мухі. Для непасвячоных тут шмат незразумелага, але дзеці, якія ходзяць у студыю 5 гадоў, свайго педагога разумеюць з паўслова. 

 

Чытайце матэрыял Ірыны Асташкевіч у нумары ад 16 снежня 2022 года.