Гатоўнасць спартыўных аб’ектаў – сярод прыярытэтных тэм у падрыхтоўцы да новага навучальнага года ў сталіцы

- 11:00Новости

Усе планы, якія былі прыняты па будаўніцтве новых аб’ектаў, капітальным і бягучым рамонце школ і гімназій, набыцця сучаснага абсталявання, выкананы. Аб гэтым карэспандэнту «Настаўніцкай газеты» паведаміў намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Глеб Лаўрыновіч.

Асаблівая ўвага ўдзяляецца ўзвядзенню аздараўленча-спартыўных аб’ектаў, каб задаволіць патрэбы мінскіх школьнікаў у фарміраванні здаровага ладу жыцця. Так, у новай установе адукацыі, якая размясцілася ў жылым раёне Лябяжы і разлічана больш чым на тысячу месцаў, па тыпавым праекце быў прадугледжаны басейн. Акрамя гэтага, у гімназіі № 14 капітальна адрамантаваны стадыён, які да 1 верасня будзе ўведзены ў эксплуатацыю. У рамках інвестыцыйнай праграмы, што рэалізуецца ў сістэме адукацыі горада, будуецца і будзе адкрыты ў гэтым навучальным годзе новы стадыён сярэдняй школы № 62.

Вялікае значэнне надаецца ўдасканаленню школьнага харчавання з улікам смакавых пераваг навучэнцаў. Новыя формы яго арганізацыі будуць укаранёны ва ўсіх навучальных установах Мінска. З гэтай мэтай істотна абноўлены харчаблокі, набыта тэхналагічнае і халадзільнае абсталяванне: параканвектаматы, шафы для смажання, халадзільнікі і інш. Было закуплена 320 адзінак харчовага абсталявання, у ліку якога 110 халадзільных установак, астатняя колькасць – гандлёва-тэхналагічнае абсталяванне.

Ала КЛЮЙКО
Фота з сайта камітэта па адукацыі і архіва рэдакцыі