Былы Прэм’ер-міністр Партугаліі Антоніу Гутэрыш зацверджаны на пасаду генеральнага сакратара ААН. Як паведамляюць інфармагенцтвы, рэзалюцыю аб гэтым прыняла Генеральная Асамблея ААН.
Антоніу Гутэрыш пачне выконваць абавязкі генеральнага сакратара ААН 1 студзеня 2017 года.
Раней Савет Бяспекі ААН падтрымаў назначэнне Антоніу Гутэрыша на пасаду генеральнага сакратара ААН.
На працягу апошніх 10 гадоў, з 2007 года, пасаду генеральнага сакратара ААН займаў паўднёвакарэец Пан Гі Мун.