Генсек АПЕК спадзяецца, што дно цаны на нафту пройдзена

- 10:43Інфармацыйная гадзіна

Генеральны сакратар АПЕК Абдала аль Бадры разлічвае, што ў найбліжэйшы час цана на нафту павінна стабілізавацца на прымальным, нармальным, але не на высокім узроўні. Адпаведную заяву ён зрабіў на прэс-канферэнцыі ў аўстрыйскай сталіцы.

Паводле слоў Абдалы аль-Бадры, пасля таго, як краінам-вытворцам удасца скараціць перавытворчасць і пазбавіцца ад залішніх запасаў у памеры 300 млн барэляў, “цана вернецца да нармальнай”. “Спадзяюся, што дно цаны пройдзена”, — сказаў ён. “Яна пайшла ўверх, і спадзяюся, што гэтая тэндэнцыя прадоўжыцца, — дадаў генеральны сакратар АПЕК. — Я не разлічваю, што цэны будуць высокімі, але яны дасягнуць нармальнага ўзроўню”.
Паводле яго слоў, галоўнай праблемай рынку цяпер з’яўляецца перавытворчасць і лішкі запасаў. “Цяпер адзіная праблема, якую я бачу, — перавытворчасць і лішкі запасаў нафты ў памеры 300 млн барэляў. Калі мы пазбавімся ад гэтых 300 млн барэляў, ад перавытворчасці, тады цана вернецца да нармальнага ўзроўню”, — сказаў Абдала аль-Бадры.
У той жа час генеральны сакратар АПЕК лічыць правільным спачатку дамовіцца аб замарожванні аб’ёмаў здабычы нафты, а потым ужо гаварыць аб скарачэнні. “Давайце рухацца крок за крокам і спачатку дамовімся аб замарожванні і паглядзім, што будзе далей”, — прапанаваў ён.
Еўракамісар па клімаце і энергетыцы Мігель Каньетэ ў сваю чаргу заявіў, што АПЕК застанецца ключавым пастаўшчыком нафты ў ЕС.