Годны кіраўнік

- 10:16Адукацыйная прастора, Прафесійна-тэхнічная адукацыя

Са школьных гадоў яго натхнялі настаўнік фізічнай культуры Мікалай Іванавіч Сарока і настаўнік працоўнага навучання Міхаіл Емяльянавіч Куратнік, прадметы якіх асабліва падабаліся. Таму пасля армейскай службы Мікалай Іосіфавіч паспрабаваў паступіць на факультэт фізічнага выхавання Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А.С.Пушкіна. На жаль, не атрымалася.

Адпрацаваўшы два гады мулярам, мэтанакіраваны юнак скончыў Пінскі індустрыяльна-педагагічны тэхнікум па спецыяльнасці “Тэхнічная праца і чарчэнне” і прыйшоў кіраўніком гуртка ў мясцовы цэнтр тэхнічнай і мастацкай творчасці навучэнцаў. Але надоўга там не затрымаўся. Вярнуўся ў альма-матар, дзе на працягу 14 гадоў працаваў старшынёй прафкама навучэнцаў і выкладчыкам. Завочна атрымаў вышэйшую адукацыю ў Мазырскім дзяржаўным педагагічным інстытуце імя Н.К.Крупскай, дзе набыў спецыяльнасць настаўніка агульнатэхнічных дысцыплін і працы.  

Некалькі гадоў Мікалай Іосіфавіч узначальваў абласны Дом тэхнічнай і мастацкай творчасці навучэнскай моладзі ў Пінску, пасля чаго зноў вярнуўся ў сістэму прафесійнай адукацыі, але ўжо як кіраўнік: спачатку дырэктар Пінскага дзяржаўнага ПТК лёгкай прамысловасці, а цяпер — Пінскага дзяржаўнага аграрнага тэхналагічнага каледжа.  

30 гадоў педагагічнага стажу, у тым ліку 15 кіраўніцкага, даказалі правільнасць выбранага прафесійнага шляху і навучылі многаму, найперш працаваць з людзьмі і над сабой.

 

Чытайце матэрыял Сяргея Грышкевича щ нумары ад 30 верасня 2022 года.